Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МАЛІЛІСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «маліліся» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛІЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дык цар Эзэкія і прарок Ісая, сын Амоса, маліліся дзеля блюзнення гэтага і прызывалі неба.

Вестуны, якіх паслалі, спяшаліся выканаць загад цара; калі цар і Аман спраўлялі застолле — хутка і ў Сузах быў вывешаны эдыкт, чым выклікаў у самім горадзе замяшанне. 15а І застоллі справілі ўсе пагане; цар жа і Аман, калі ён увайшоў у царскі палац, з прыяцелямі частаваліся. 15б Дык усюды разыходзілася копія ліста, плач і вялікая жалоба была ва ўсіх юдэяў. 15в Юдэі прызывалі Бога бацькоў сваіх і маліліся: 15г «Госпадзе, Божа, Ты адзіны Бог над намі ў небе, і няма іншага Бога, акрамя Цябе. 15д Калі б бо спаўнялі закон Твой і прыказанні, жылі б бяспечна і спакойна ўвесь час жыцця нашага. 15дж Цяпер жа за тое, што не споўнілі прыказанні Твае, нахлынула на нас уся гэта бяда. 15дз Справядлівы Ты, і міласцівы, і ўзвышні, і магутны, Госпадзе, і ўсе дарогі Твае справядлівыя. 15е Ды цяпер, Госпадзе, не аддавай дзяцей сваіх у няволю, ані жонак нашых на ганьбу і загубу, — Ты, Які быў да нас літасцівым ад Егіпта аж дасюль. 15ё Злітуйся над галоўнай часткай Тваёй і не аддавай на ганьбу Тваю спадчыну, каб ворагі нашы не ўладарылі».

Ці ж пакараў яго смерцю Эзэкія, цар Юдэйскі, і ўся Юдэя? Ці ж не спалохаліся яны Госпада і ці не маліліся перад абліччам Госпада, і Госпад пашкадаваў аб няшчасці, якое прызначыў на іх? А мы чынілі вялізнае ліха супраць душ нашых!»

і калі яны прыбылі, то маліліся за іх, каб атрымалі Духа Святога;

Як прайшлі тыя дні, мы выправіліся і пайшлі, а яны ўсе разам з жонкамі і дзецьмі праводзілі нас аж за горад. На ўзбярэжжы палі мы на калені і маліліся,

Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.

Ды сабраўся сход, каб былі яны гатовыя да бою ды каб маліліся і прасілі міласэрнасці і літасці.

І з трыма дружынамі пайшоў за імі, і затрубілі ў трубы, і ўголас маліліся.

І святары ўвайшлі, і сталі перад ахвярнікам і перад святыняй, і, плачучы, маліліся:

Дакуль жа гарэла ахвяра, святары маліліся; і разам са святарамі ўсе: распачынаў Ёната, а астатнія адказвалі, як Нэгэмія.

І ў час, калі маліліся да Усемагутнага Госпада, каб даручаныя грошы захаваў некранутымі для тых, якія іх даручылі, Ён захоўваў іх з усёй руплівасцю.

Таму маліліся, каб гэта бачанне было знакам чагосьці добрага.

І яны плакалі, і посцілі, і маліліся перад Госпадам.

І цяпер, калі ты і Сара маліліся, я прадставіў перад веліччу Госпада напамін мальбы вашай; і калі ты хаваў памерлых, падобна.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter