1 Дык прашу найперш, каб узносілі просьбы, малітвы, умольванні і падзякі за ўсіх людзей,
2 за цароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весці жыццё ціхае і спакойнае з усёю пабожнасцю і прыстойнасцю.
3 Бо гэта добра і міла Збаўцу нашаму Богу,
4 Які хоча збавіць усіх людзей і давесці іх да пазнання праўды.
5 Бо адзін Бог, і адзін Пасярэднік між Богам і людзьмі — чалавек Хрыстос Ісус,
6 Які Самога Сябе выдаў дзеля адкуплення за ўсіх, як сведчанне ў свой час,
7 на які і я прызначаны прапаведнікам, і Апосталам, і, праўду кажу у Хрысце, не ашукваю, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.
8 Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі без гневу і спрэчак.
9 Падобна і жанчыны ў прыстойным адзенні, упрыгожаныя са сціпласцю і цнатлівасцю не пляценнем валасоў ці золатам або перламі ці каштоўнымі строямі,
10 але як належыць жанчынам, лепш выяўляючы пабожнасць праз добрыя справы.
11 Жанчына няхай вучыцца ў ціхасці, з поўнай пакорлівасцю.
12 Не дазваляю жанчыне навучаць і панаваць над мужам, але каб заставалася ў ціхасці.
13 Бо Адам быў першым створаны, а потым Ева.
14 І не Адам даўся звесціся, а жанчына была зведзена і ўпала ў злачынства.
15 Яна будзе збаўлена, родзячы дзяцей і трываючы ў веры, любові і святасці са сціпласцю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першы ліст да Цімафея, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017