1 Дык перш за ўсё я прашу тварыць малітвы, просьбы, заступніцтвы, падзякі за ўсіх людзей,
2 за цароў і за ўсіх, хто мае ўладу, каб мы маглі праводзіць ціхае і спакойнае жыццё ва ўсялякай набожнасці і годнасці.
3 [Бо] гэта добра і прыемна ў вачах нашага Збаўцы Бога,
4 Які хоча, каб усе людзі выратаваліся і дайшлі спазнання ісціны.
5 Бо адзіны Бог, адзін і Пасрэднік між Богам і людзьмі — чалавек Хрыстос Ісус,
6 Які аддаў Сябе Самога як выкуп за ўсіх — такое было сведчанне ў свій час.
7 Для гэтага я быў пастаўлены звестуном і Апосталам (праўду кажу, не лгу) настаўнікам язычнікаў у веры і праўдзе.
8 Дык я хачу, каб мужчыны маліліся ў кожным месцы, узносячы святыя рукі, без гневу і спрэчак.
9 Таксама [і] каб жанчыны ўпрыгожвалі сябе прыстойным убраннем з сарамлівасцю і разважлівасцю, не пляценнем валасоў і золатам, ці перламі, ці дарагімі ўборамі,
10 а — як належыць жанчынам, якія вызнаюць, што шануюць Бога, — добрымі ўчынкамі.
11 Жанчына няхай вучыцца ў цішыні, з усялякаю пакораю.
12 А жанчыне вучыць я не дазваляю і верхаводзіць над мужчынам, а быць у цішыні.
13 Адам жа быў створаны першым, а Ева потым.
14 І не Адам быў ашуканы, а жанчына, будучы ашуканаю, упала ў злачынства.
15 Да будзе выратавана праз нараджэнне дзяцей, калі яны застануцца ў веры, і любові, і святасці з цнатлівасцю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Першы ліст да Цімафея, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014