Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

1-ы Цімафею 3 1 да Цімафея 3 разьдзел

1 Слушнае слова: калі хто імкнецца да епіскапства — добрай працы ён прагне.
2 Дык біскуп павінен быць беззаганным, мужам адной жонкі, цвярозым, разважлівым, сумленным, гасцінным, здольным навучаць;
3 не п’яніцам, не забіякам, а прыязным, несварлівым, не срэбралюбцам;
4 каб добра кіраваў домам, трымаў дзяцей у паслухмянасці з усёй годнасцю
5 (А алі хто ўласным домам кіраваць не ўмее, як ён будзе клапаціцца пра Божую царкву?);
6 не новадалучаным, каб ён, надзьмуўшыся пыхаю, не падпаў пад суд, што і д’ябал.
7 Трэба, каб ён меў і добрае сведчанне ад тых, хто звонку царквы, каб яму не ўпасці ў ганьбу і пастку д’ябла.
8 Таксама дыяканы павінны быць паважныя, не двудушныя, якія не надужываюць віна, не хцівыя,
9 тыя, што маюць таямніцу веры ў чыстым сумленні.
10 Няхай жа і яны спярша будуць выпрабаваны, а пасля хай служаць, калі яны бездакорныя.
11 Таксама жанчыны павінны быць паважаныя, не паклёпніцы, цвярозыя, верныя ва ўсім.
12 Дыяканы няхай будуць мужамі адной жонкі, якія добра кіруюць сваімі дзецьмі і ўласнымі дамамі.
13 Бо тыя, хто добра паслужыў, набываюць сабе добрае становішча і вялікую адвагу ў веры, якая ў Хрысце Ісусе.
14 Гэта пішу табе, спадзеючыся хутка прыйсці да цябе.
15 А калі я запазнюся, каб ты ведаў, як трэба паводзіць сябе ў Божым доме, які ёсць Царква жывога Бога — слуп і падпора праўды.
16 І агульнапрызнана, вялікая таямніца пабожнасці: Хто1 з’явіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, стаў бачны Анёлам, пра Яго абвясцілі народам, у Яго ўверавалі ў свеце і Ён быў узнесены ў славе.

Каментары ці зноскі:

16 1: У некат. рукап.: Бог.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст да Цімафея, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014