Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

1 да Цімоха 2 Першы да Цімоха 2 разьдзел

1 Дык наўперд дамяняю чыніць просьбы, малітвы, прычыны, падзякі за ўсіх людзёў,
2 За каралёў і за ўсіх, што займаюць высокія становішчы, каб мы ціхое а супакойнае жыцьцё вялі ў кажнай набожнасьці і ўрочыстасьці;
3 Бо гэта добра а прыемна Спасу нашаму Богу,
4 Каторы зыча, каб усі людзі спасьліся й дасяглі пазнаньня праўды.
5 Бо адзін Бог, і пасярэднік памеж Бога й людзёў адзін, чалавек Ісус Хрыстос,
6 Каторы даў Сябе на адкупленьне за ўсіх, праз што сьветчана ўпару,
7 Да чога я быў прызначаны за агалашэньніка а апостала (я кажу праўду, не маню) а вучыцеля народаў у веры а праўдзе.
8 Дык я хачу, каб мужы на кажным месцу маліліся, узьнімаючы пасьвячаныя рукі бяз гневу й сумлеву.
9 Падобна, каб жанкі, у прыходнай адзежы, сьціпла й разумна, прыбіраліся не пляценьням а золатам або пэрламі, або дарагімі ўборамі,
10 Але добрымі ўчынкамі, што ўходзе жанкам, боязьнь Божую вызнаючым.
11 Няхай жонка вучыцца моўчыкам з усім паданьням;
12 Але я не дазваляю, каб жонка вучыла й мела ўладу над мужам, але хай застаецца ў маўчаньню.
13 Бо Адам быў ухормаваны першы, а потым Ева;
14 І не Адам быў ашуканы, але жонка, будучы ашуканай, стала выступніцаю;
15 Яна, адылі, будзе ўратавана раджэньням дзяцей, калі будзе трываць у веры а ў міласьці а ў сьвятасьці з розумам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.