Біблія » Пераклады » Пераклад Праваслаўнай Царквы

1 да Цімафея 2 1-е Пасланне да Цімафея 2 разьдзел

1 Дык вось, прашу перш за ўсё ўзносіць малітвы, прашэнні, хада́йніцтвы, падзякі за ўсіх людзей,
2 за цароў і за ўсіх начальнікаў, каб нам ве́сці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набо́жнасцю і годнасцю;
3 бо гэта добра і ўгоднаСпасіцелю нашаму Богу,
4 Які хоча, каб усе людзі спасліся і прыйшлі да спазна́ння ісціны.
5 Таму што адзін Бог, адзін і пасрэднік паміж Богам і людзьмі— Чалавек Хрыстос Іісус,
6 Які аддаў Сябе дзелявыкуплення ўсіх: такое ў свой час было сведчанне,
7 дзеля якога я пастаўлены прапаве́днікам і апосталам, —праўду кажу ў Хрысце, не лгу, — настаўнікам язычнікаў у веры і ісціне.
8 Дык вось,я жадаю, каб на ўсякім месцы прамаўлялі малітвы мужчыны, уздыма́ючы чыстыя ру́кі без гневу і без сумне́ння;
9 каб таксама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, з сарамлíвасцю і сцíпласцю, упрыгожвалі сябе не адмысло́вымі прычоскамі, ні золатам, ні жэ́мчугам, ні каштоўнымі ўборамі,
10 а добрымі справамі, як нале́жыць жанчынам, якія лíчаць сябе набожнымі.
11 Жанчына няхай ву́чыцца ў маўклівасці, зусёю пакорлівасцю;
12 а навуча́ць жанчыне не дазваляю, ні кіраваць му́жам, а быць у маўклівасці.
13 Бо першым быў створаны Адам, а затым Ева;
14 і не Адам быў падма́нуты, а жанчына, будучы падма́нутай, здзе́йсніла злачынства;
15 аднак жа спасецца праз нараджэнне дзяцей, калі застане́цца ў веры, і любові, і ў святасці сасціпласцю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.