Біблія » Пераклады » Пераклад П. Татарыновіча

1 да Тыматэя 2 1 да Тыматэя 2 разьдзел

1 Перш за ўсё вось-жа прашу маліцца благальна, падзячна, за ўсіх людзей,
2 за каралёў ды ўсеўладу, каб вясьці нам супакойнае й ціхое жыцьцё ў шчырай богабоязі ды чыстасьці,
3 гэта бо добрае й мілае Богу Збавіцелю нашаму,
4 Які хоча, каб усе дайшлі да пазнаньня праўды і былі збаўлёныя.
5 Адзін бо ёсьць Бог, адзін і Пасярэднік між Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстус Езус,
6 што аддаў сябе самога на водкуп усіх, на сьвядоцтва сваім часам,
7 для якога вестуном і Апосталам Я пастаўлены (кажу праўду ў Хрыстусе, нялгу), вучыцелем паганаў у веры І праўдзе.
8 Жадаю вось-жа, каб мужчыны маліліся на кажным месцы, узьнімаючы рукі чыстыя бяз гневу й сумніваў,
9 гэтаксама і жанчыны: ў прыстойным адзеньні, скромна і ўстыдліва, а ня з вымудраванымі заплётамі валасоў, у золаце й пэрлах, ці пышных строях,
10 але — як прыстоіць жанчынах, пасьвяціўшымся пабожнасьці, (хай моляцца) спаўняючы добрые ўчынкі.
11 Жанчына маўчкі хай вучыцца ўсякае пакоры.
12 І жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб над мужам верхаводзіла, але трымалася маўчаньня.
13 Перш бо створаны Адам, а потым Ева.
14 Ды не Адам быў спакушаны, але жонка спанаджаная была ў праступку;
15 збавіцца, аднак, родзячы, калі будзе трываць у веры й любасьці ды сьвятасьці зы скромнасьцяй.

Каментары ці зноскі:

11−12 Жанчыны даўней на набажэнствах захоўвалі маўчаньне, а мужчынам дазволена было маліцца голас на, а, навет, прапаведваць. Маліцца можна было стоячы, седзячы, не канечне заўсёды на каленях і толькі ў набожні, Бог бо ёсьць усюды.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Першы ліст св.Паўла да Тыматэя, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.