Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАКЛАЛА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «паклала» сустракаецца 13 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАКЛАЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А паколькі далей хаваць не магла, узяла трысняговы кошык і абмазала яго смалою і дзёгцем; і паклала ў сярэдзіну дзіця, і пакінула яго ў чароце на беразе ракі,

А Міхол узяла хатняга балвана, і паклала яго на ложак; і пад галаву яго падклала шарсцістую казіную поўсць; і накрыла яго плашчом.

І падышла тая жанчына да Саўла, і ўбачыла, што ён надта перапалоханы; і сказала яму: «Вось, паслугачка твая паслухала размову тваю, і паклала душу сваю ў руку тваю, і паслухалася загаду твайго, які ты мне даў.

Дык цяпер і ты паслухай голасу паслугачкі сваёй, каб я паклала перад табою лусту хлеба і каб ты, з’еўшы яе, паздаравеў і змог выбрацца ў дарогу».

І калі яна перад ім паклала ежу, ён схапіў яе і казаў: «Хадзі, ляж са мной, сястра мая».

І яна, устаўшы глыбокай ноччу, з-пад боку майго моўчкі ўзяла сына майго, калі паслугачка твая спала, і паклала на сваіх грудзях; а свайго сына, мёртвага, паклала на мае грудзі.

Яна ж пайшла, і паклала яго ў ложак чалавека Божага, і замкнула за сабой дзверы, і, выйшаўшы,

Ты казала: “Вечна буду я валадаркай”. Не паклала ты гэтага на сэрца сваё і не прыгадала таго, што будзе потым.

і села на найпрыгажэйшым ложку, і перад табою быў застаўлены стол, ты паклала на ім Маё кадзіла і Мае духмянасці”.

І нарадзіла Сына Свайго першароднага, і спавіла Яго ў пялёнкі, і паклала Яго ў яслі, бо не было для іх месца ў заездзе.

і яна паклала яе ў сваю торбу з ежай сваёй, і выйшлі, як звычайна, абедзве разам, як быццам на малітву. І, прайшоўшы праз лагер, абмінулі ўсю даліну гэтую, і ўвайшлі на гару Бэтуліі, ды так дайшлі да яе брам.

І абрабаваў народ лагер за трыццаць дзён, і аддалі Юдыт палатку Галафэрна, і ўсё срэбра, і ложкі, і пасудзіны, і ўсю яго маёмасць. І яна, узяўшы гэта, усклала гэта на мулаў, і запрэгла рыдваны свае, і паклала гэта на іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter