Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПРЫЗНАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «прызнаў» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРЫЗНАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення. І сказаў Мардахэй усім: «Богам зроблена гэта!» Прыпомніў Мардахэй сон, які бачыў, у гэтым сэнсе; і нічога з таго не было марным: «Малая бо крынічка зрабілася ракой, і было святло, і сонца, і надта багатая вада: крыніца і вада — гэта Эстэр, якую цар узяў за жонку і захацеў, каб была царыцай; два ж драконы — гэта я і Аман; народы, што сабраліся, — гэта тыя, хто паспрабаваў, каб сцерці імя юдэяў; гэта тыя, што прызывалі Госпада; і збавіў Госпад народ Свой, і вызваліў нас ад усякіх бед, і чыніў вялікія знакі і дзівы, якія не бываюць сярод плямёнаў. 3дз І ўстанавіў два жэрабі: адзін для народа Божага, і другі для ўсіх плямёнаў. І абодва жэрабі паступілі на вызначаны час і на дзень суда ўсіх народаў перад абліччам Бога. Бог успомніў пра народ Свой ды прызнаў справядлівасць Сваёй спадчыны. І будуць захоўвацца тыя дні ў месяцы Адар, у чатырнаццаты і пятнаццаты дзень гэтага месяца, днямі сходу, і радасці, і весялосці перад Богам паводле пакаленняў вашых вечна ў народзе Ізраэля».

«Вось жа чалавек, які не прызнаў Бога сваім прыстанішчам, але надзею сваю паклаў у вялікім багацці сваім, і ўздужэў у злачынствах сваіх».

Вось яшчэ якую ўбачыў я мудрасць пад сонцам і прызнаў яе найвышэйшай:

“Толькі вас прызнаў Я з усіх родаў зямлі, дзеля таго пакараю вас за ўсе правіны вашы.

А мы ведаем, што ўсё, што гаворыць закон, гаворыць да тых, што пры законе, каб замкнуць любыя вусны ды каб увесь свет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;

Але ўсё, што лічыў я здабыткам, тое дзеля Хрыста прызнаў я за марнасць.

Кажучы пра «новы», першы прызнаў Ён старым. А тое, што старое і марнее, тое блізкае да знішчэння.

На ўсё, што прызнаў для вас Лісія, сваяк цара, і мы даём згоду.

А што прызнаў ён патрэбным прадставіць цару, аб тым, разважыўшы неадкладна, пашліце каго-небудзь з вас, каб мы маглі зрабіць, што вам належыцца; бо мы адпраўляемся ў Антыёхію.

А натоўп, захоплены прыгожай работай, прызнаў за бога таго, хто нядаўна шанаваўся як чалавек.

Прызнаў яго ў сваіх дабраславенствах, ды даў яму спадчыну і выдзеліў яму ўдзел у дванаццаці пакаленнях.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter