Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПЫНЯЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «спыняе» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

СПЫНЯЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ён спыняе войны аж па край зямлі. Ён трэ лукі і ламае зброю, а шчыты паліць агнём.

Жэрабя спыняе спрэчкі і таксама вырашае паміж магутнымі.

Падарунак патаемны спыняе гнеў, а падарунак за пазухай — найвялікшае абурэнне.

таму ж ніколі не спыняе Сваёй міласэрнасці адносна нас, хоць абвінавачвае праз пакуты, але ўсё ж такі не пакідае Свайго народа.

Страх Госпадаў выдаляе грэх і, калі ён прысутнічае, спыняе ўсякі гнеў.

калі чалавек думае, што скончыў, тады ён толькі пачынае, і калі спыняе, не ведае, што далей рабіць.

Хто кідае каменем у птушак, адганяе іх; так хто зневажае прыяцеля, спыняе сяброўства.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter