Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ТРЫВОГІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «трывогі» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Клышкi.

ТРЫВОГІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Надзея Ізраэля, Збаўца яго ў часе трывогі, чаму Ты — быццам чужынец у краіне ды быццам падарожнік, які збочвае на начлег?

Сапраўды, Госпадзе, я служыў Табе добра, заступаўся перад Табою за ворага ў час бяды і ў час трывогі.

«Госпадзе, цвярдыня мая і абарона мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі; да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Сапраўды, бацькі нашы атрымалі ў спадчыну няпраўду, марнасць, якая нічым не дапаможа.

І вывеў Ты народ Свой, Ізраэль, з зямлі Егіпецкай знакамі і цудамі, і рукою магутнаю, і плячом узнятым між трывогі вялікай.

і не стой на скрыжаваннях, каб забіваць тых, што ўцякаюць, і не выдавай рэшты яго ў дзень трывогі.

Пачуў я, і ўскіпела нутро маё, на вестку задрыжэлі вусны мае. Боль пранік у косці мае, і пада мной захісталіся ногі мае. Буду спакойны ў дзень трывогі, калі нахлыне яна на народ мой праз тых, хто нападае на нас.

Дзень той будзе днём гневу, днём трывогі і прыгнёту, днём спусташэння і разбурэння, днём цемры і змроку, днём хмары і буры,

І будуць праходзіць праз мора трывогі, і ўдарыць іх хваля марская, і высахнуць усе глыбіні ракі; ды будзе ўпакорана пыхлівасць Асірыі і валадаранне Егіпта спыніцца.

І цяпер, калі настаў час трывогі, не выпадае мне шкадаваць свайго жыцця, бо не лепшы я за братоў маіх.

Бо Госпад святы і міласэрны, і ў дзень трывогі адпусціць грахі, ды Абаронца ўсім, хто шукае Яго ў праўдзе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter