Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЎЛАДЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «ўлады» сустракаецца 24 разы у 23 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЎЛАДЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А калі б яна не спадабалася вачам гаспадара свайго, якому была аддадзена, хай дазволіць выкупіць яе; але ён не мае ўлады прадаць яе чужому народу з-за таго, што адмовіўся ад яе.

Разасланы былі лісты праз вестуноў усім царскім правінцыям, каб выгубіць, і выбіць, і знішчыць усіх юдэяў: ад дзіцяці аж да старца, малых і жанчын у адзін дзень, гэта значыць у дзень трынаццаты дванаццатага месяца, які называецца Адар, і маёмасць іх адабраць. 13а А копія ліста была такая: «Вялікі цар Артаксэркс піша гэта князям і правіцелям ста дваццаці сямі правінцый ад Індыі аж да Этыёпіі, якія падначалены яго ўладзе: 13б “Калі авалодаў я вельмі многімі народамі ды калі падначаліў сваёй уладзе ўвесь свет, зусім не хацеў я карыстацца моцаю ўлады сваёй, але заўсёды справядліва і спагадна дзейнічаў я, спраўляючы сваю ўладу над жыццём падначаленых без аніякага запалохвання і захоўваючы царства мірным і адкрытым аж да межаў яго, каб вярнуць усім смяротным жаданы супакой. 13в Калі пытаўся я ў сваіх дарадчыкаў, як можна гэта спакойна ажыццявіць, адзін з іх, Аман, які адрозніваўся ад іншых разважлівасцю, і добрай воляй, і пастаяннай вернасцю, і займае пасля цара другое месца, 13г выявіў мне, што паміж плямёнаў усяго свету рассеяны адзін народ, варожа настроены, які сваімі законамі працівіцца ўсім народам, не дбае ніколі пра распараджэнні цароў, каб не было згоды між народамі, намі змацаванай. 13д Калі мы пра гэта даведаліся, бачачы, што адзін гэты народ, бунтуючы супраць усіх родаў чалавечых, карыстаецца нясталымі законамі і працівіцца нашым справам, робіць найгоршае і парушае супакой у царстве, 13е дык мы загадалі, каб асобы, якіх вызначыць у лістах Аман, — які з’яўляецца загадчыкам дзяржаўных спраў ды каго мы лічым другім бацькам, — разам з жонкамі і дзецьмі згінулі цалкам ад мечаў супраціўнікаў і каб нікога з іх не пашкадавалі — чатырнаццатага дня дванаццатага месяца Адар гэтага года; 13ё каб тыя людзі, якія ўжо даўно з’яўляюцца ліхімі, у адзін дзень сілаю былі сасланы ў вечную цемру і каб на будучыню забяспечылі нам назаўсёды і цалкам спакой дзяржавы. 13ж Калі ж хто скрые род іх, той не будзе мець жыцця не толькі між людзей, але і між птушак, і будзе спалены святым агнём, і маёмасць яго будзе аддадзена дзяржаве. Бывайце!”»

Дык сабраліся сатрапы, намеснікі і суддзі, кіраўнікі і правіцелі, магнаты, якія былі пастаўлены да ўлады, ды ўсе кіраўнікі правінцый на асвячэнне статуі, пабудаванай царом Набукаданосарам. А стаялі яны перад статуяй, якую пабудаваў Набукаданосар.

Які ўзышоў у неба і сядзіць праваруч Бога, і Яму падпарадкаваны анёлы, і ўлады, і магуцці.

ведаючы, што Хрыстос, уваскросшы з мёртвых, ужо не памірае, смерць над Ім не мае ўлады.

Бо я ўпэўнены, што ані смерць, ані жыццё, ані анёлы, ані ўлады, ані сённяшні дзень, ані будучыня, ані магутнасці,

Ці ж ганчар над глінай не мае ўлады, каб з таго самага месіва зрабіць адну пасудзіну для пачэснага ужытку, а другую — для непачэснага?

Бо начальнікі страшныя не дабрадзеям, але ліхадзеям. Хочаш не баяцца ўлады? Дык рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе.

Жонка не мае ўлады над сваім целам, але муж. Гэтак сама і муж не мае ўлады над сваім целам, але жонка.

у якіх калісьці хадзілі паводле гэтага веку, па волі князя ўлады паветранай, духа, які дзейнічае цяпер у сынах бунту.

бо Ім заснавана ўсё, што ёсць у небе і на зямлі, бачнае і нябачнае, ці то троны, ці то валадарствы, ці начальствы, ці ўлады. Усё праз Яго і для Яго створана,

і вы напоўнены Ім, Які ёсць галава ўсякага начальства і ўлады.

раззброіўшы начальствы і ўлады, выставіў адважна на відовішча, трыумфуючы над імі ў Ім.

Не дзеля таго, што не мелі мы ўлады, але каб з сябе даць вам прыклад для наследавання нам.

І дзесяць рагоў, якія ты бачыў, гэта дзесяць цароў, якія яшчэ не атрымалі ўлады, але атрымаюць царскую ўладу ў адзін час са зверам.

Шчасны і святы той, хто мае ўдзел у першым уваскрэсенні! Над імі другая смерць не мае ўлады, але яны будуць святарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць з Ім тысячу гадоў.

І тры акругі, якія даданы былі да Юдэі з самарыйскай зямлі, маюць быць злучаны з Юдэяй і падначальвацца толькі аднаму і каб ніякай другой уладзе не падлягалі, акрамя ўлады першасвятара.

І Ёната даведаўся, што ў Кадэсе ў Галілеі знаходзяцца кіраўнікі Дэмэтрыя з вялікім войскам, жадаючыя пазбавіць яго ўлады;

хоць і дамагаўся выплаты Састрат, наглядчык крэпасці; да яго бо ўлады належала збіраць падаткі. З гэтае прычыны абодва былі пазваны да цара;

Піліп жа, бачачы, што гэты чалавек памалу дайшоў да ўлады ды штораз расце больш у паспяховасці, напісаў ліст Пталемею, кіраўніку Цэлесірыі і Фэніцыі, каб дапамог цару ў яго справах.

Дык калі ў справах захаваеце спагаднасць [да ўлады], я гатовы і ў наступным супрацоўнічаць для вашага дабра.

Не прасі ў Госпада ўлады ані ў цара пачэснага месца.

Не давай жонцы ўлады над душой сваёй, каб не паднялася яна над уладаю тваёй на стыд табе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter