І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца.
Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца.
але ў кожным народзе даспадобы Яму той, хто баіцца Яго і паступае справядліва.
Тады Павел устаў, даў знак рукою і сказаў: «Мужы ізраэльскія і тыя, хто баіцца Бога, слухайце.
Браты, сыны роду Абрагама і тыя з вас, хто баіцца Бога. Нам паслана слова гэтага збаўлення,
Ён размаўляў у сінагозе з юдэямі і з тымі, хто баіцца Бога, і штодня з сустрэчнымі на рынку.
У любові няма страху, але дасканалая любоў праганяе страх, бо страх ёсць з-за боязі перад пакараннем; хто баіцца, той недасканалы ў любові.
І разгневаліся народы, і прыйшоў Твой гнеў і час суда над памерлымі, каб даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым, і тым, хто баіцца Твайго імя, малым і вялікім, і знішчыць тых, хто знішчае зямлю».
Ад трона выйшаў голас, які казаў: «Хваліце Бога нашага, усе слугі Ягоныя і тыя, хто Яго баіцца, малыя і вялікія!»