Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БАІЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «баіцца» сустракаецца 42 разы у 42 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БАІЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А ўвесь народ, чуючы гэта, хай баіцца, каб ніхто больш не раздуваўся ад пыхі.

Скажы народу і аб’яві ўсім, хто слухае: “Хто баіцца і палахлівы, хай той вернецца”». І сышлі яны з гары Галаад, і вярнулася з народу дваццаць дзве тысячы, а засталося толькі дзесяць тысяч.

І, калі я адыду ад цябе, возьме цябе Дух Госпадаў у месца, якога я не ведаю, і, калі я пайду і паведамлю Ахабу, ён не знойдзе цябе, дык ён заб’е мяне. А паслугач твой баіцца Госпада ад маленства свайго.

Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца; ён бяспечны, нават калі вада даходзіць да пашчы.

Хай уся зямля баіцца Бога, перад абліччам Яго хай трымцяць усе жыхары свету.

Тым, хто баіцца Цябе, Ты даў знак, каб уцякалі яны ад лука.

Чаго баіцца грэшнік, тое і прыйдзе да яго, а жаданне справядлівага здзейсніцца.

Мудры баіцца і пазбягае зла, а бязглузды злоўжывае і разлічвае на сябе.

ЛЯМЭД. Не баіцца яна снежных халадоў для дому свайго: бо ўсе яе дамачадцы апранутыя ў падвоеную вопратку.

СІН. Прывабнасць — падманная, а прыгажосць — пустая: тая жанчына праславіцца, што баіцца Госпада.

Быццам бы для ўсіх — адна доля: для справядлівага і бязбожнага, для добрага і ліхога, для чыстага і нячыстага, для таго, хто складае ахвяры, і для таго, хто не складае. Быццам бы добры — такі ж, як грэшнік; як той, хто прысягае, — такі ж і той, хто баіцца прысягі.

Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.

Тры ж чалавекі, Сэдрак, Місак і Абдэнага, упалі звязанымі ў сярэдзіну распаленай печы.

24 І яны хадзілі сярод полымя, славячы Бога і дабраслаўляючы Госпада. 25 Падняўшыся ж, Азарыя так маліўся і, раскрыўшы свае вусны, казаў пасярэдзіне агню: 26 «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа нашых бацькоў, і поўны хвалы; і імя Тваё дабраславёна на векі. 27 Ты бо справядлівы ва ўсім, што нам учыніў, а ўсе дзеянні Твае поўныя праўды, і дарогі Твае прамыя, ды ўсе прысуды Твае справядлівыя. 28 Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў. 29 Бо зграшылі мы і дапусціліся беззаконнасці, адыходзячы ад Цябе, і пакінулі мы Цябе ва ўсім; і прыказанняў Тваіх не спаўнялі мы, 30 і не бераглі іх ані не спаўнялі таго, што нам загадваў, каб нам добра было. 31 Такім чынам, усё, што Ты на нас навёў, ды ўсё, што нам зрабіў, зрабіў Ты ўсё паводле справядлівага рашэння; 32 і выдаў нас у рукі нашых ліхіх непрыяцеляў і найгоршых паміж адступнікаў і несправядліваму цару, найболей крывадушнаму на ўсёй зямлі; 33 і цяпер не маем смеласці адкрыць вусны свае; сорам і ганьба ахутала тваіх паслугачоў і тых, што Цябе славяць. 34 Просім: не кідай нас назаўсёды — дзеля імя Твайго, і не разрывай Твайго запавету, 35 і не ўхіляй ад нас Сваёй міласэрнасці з увагі да Твайго прыяцеля Абрагама, і да паслугача Твайго Ізаака, ды Твайго святога Ізраэля, 36 якім сказаў Ты, што размножыш патомства іх, як зоркі на небе ды як пясок на беразе мора; 37 бо, Госпадзе, мы найменшыя сярод усіх народаў; і мы сёння паніжаны на ўсёй зямлі з прычыны грахоў нашых; 38 і няма цяпер валадара, ані прарока, ані правадыра, ані цэласпалення, ані ахвяр, ані дароў з ежы, ані ўспалення, ані месца дзеля пяршыняў для Цябе, каб маглі мы спазнаць Тваю міласэрнасць; 39 аднак у душы стурбаванай і ў духу пакорлівасці няхай нас прымуць, як цэласпаленне з бараноў і быкоў ды як з тысяч тлустых авечак, 40 дык хай сёння наша ахвяра стане на віду ў Цябе, і ўдасканаль тых, хто ідзе за Табою, бо тыя, што пакладаюцца на Цябе, не пасаромяцца. 41 І цяпер ідзём за Табою ўсім сэрцам, і адчуваем страх перад Табою, ды шукаем Твайго аблічча; 42 не сарамаці нас, але рабі з намі паводле Сваёй спагадлівасці і паводле Сваёй вялікай міласэрнасці, 43 і выбаві нас Сваімі цудамі, і праслаў імя Сваё, Госпадзе. 44 І ўсе тыя, што крыўдзяць паслугачоў Тваіх, хай спазнаюць ганьбу; хай іх сорам пакрые, пазбавіць усякай сілы, і моц іх хай будзе прыдушана. 45 Хай бо яны пазнаюць, што Ты — Госпад Бог адзіны і поўны славы на зямлі». 46 І паслугачы царскія, якія іх укінулі, не пераставалі распальваць печ нафтаю, і смалой, і пакуллем, і галлём; 47 і полымя ўздымалася на сорак дзевяць локцяў над печчу, 48 і захапіла і спаліла тых халдэйцаў, якія знаходзіліся каля печы. 49 Аднак Анёл Госпадаў сышоў у печ разам з Азарыем і яго сябрамі і ўхіліў полымя агню з печы, 50 і зрабіў у сярэдзіне печы быццам вільготны вецер, і агонь не дакрануўся да іх зусім, і не выклікаў болю, ані не зрабіў ніякай крыўды. 51 Тады гэтыя трое як бы адным голасам славілі і хвалілі ды дабраслаўлялі Бога ў печы, кажучы: 52 «Дабраславёны Ты, Госпадзе, Божа бацькоў нашых, і поўны славы, і найузвышаны на векі; і дабраславёна хай будзе святое імя Тваё, поўнае хвалы і найслаўнейшае, і найузвышанае на векі. 53 Дабраславёны Ты ў святыні Тваёй святой славы, і найслаўнейшы, і славуты на векі. 54 Дабраславёны Ты на пасадзе Твайго валадарства, і найслаўнейшы, і найузвышаны на векі. 55 Дабраславёны Ты, што глядзіш у апраметную, седзячы на херубінах, і славуты, найузвышаны на векі. 56 Дабраславёны Ты на цвярдыні неба, і слаўны, і славуты на векі. 57 Усе Госпадавы творы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі. 58 Нябёсы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 59 Анёлы Госпадавы, дабраславіце Госпада, слаўце і ўзвялічвайце Яго на векі! 60 Усе воды паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 61 Усе Магуцці, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 62 Сонца і месяц, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 63 Зоркі нябесныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 64 Усе дажджы і росы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 65 Усе вятры, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 66 Агонь і жар, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 67 Халады і спякота, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 68 Росы і іней, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 69 Маразы і халады, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 70 Ільды і снягі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышаце Яго на векі! 71 Ночы і дні, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 72 Святло і цемра, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 73 Маланкі і хмары, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 74 Хай зямля дабраслаўляе Госпада, хай хваліць і надта ўзвышае Яго на векі! 75 Горы і ўзгоркі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 76 Усе расліны зямныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 77 Моры і рэкі, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 78 Крыніцы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 79 Вялікія марскія жывёлы і ўсё, што плавае ў вадзе, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 80 Усе птушкі паднебныя, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 81 Усе звяры дзікія і жывёлы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 82 Сыны людскія, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 83 Ізраэлю, дабраславі Госпада, хвалі і надта ўзвышай Яго на векі! 84 Святары Госпадавы, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 85 Паслугачы Госпада, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 86 Духі і душы справядлівых, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 87 Святыя і пакорлівыя сэрцам, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! 88 Ананію, Азарыю, Місаэлю, дабраславіце Госпада, хваліце і надта ўзвышайце Яго на векі! Бо вырваў нас з цемры і ад рукі смерці збавіў, і вызваліў нас спасярод печы, што палымнела, і вырваў нас з сярэдзіны агню. 89 Праслаўце Госпада, бо ласкавы, бо вечна трывае Яго міласэрнасць! 90 Усе, хто баіцца Госпада, дабраславіце Бога багоў; хваліце і слаўце Яго, бо вечная ёсць Яго міласэрнасць!»


Голас Госпада прызывае горад — і той мудры, хто баіцца імя Твайго: «Слухайце, пакаленні і грамада горада!

але ў кожным народзе мілы яму той, хто баіцца Яго і служыць справядлівасці.

У любові няма страху, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо страх мае ў сабе кару, а хто баіцца, той не дасканалы ў любові.

Вось жа і вы, усякі па сабе, кожны хай любіць жонку сваю, як самога сябе, а жонка хай баіцца мужа.

Бо горы з водамі зрушацца з падмуркаў, а скалы перад абліччам Тваім расплавяцца, нібыта воск. А да тых, хто баіцца Цябе, будзеш ласкавы.

Бо малая ўсякая ахвяра дзеля водару прыемнага і надта малы ўсякі тлушч на цэласпаленне Табе. А хто баіцца Госпада, той у Яго заўсёды вялікі.

Таму, хто баіцца Госпада, будзе добра ў канцы жыцця, ды ў дзень сваёй смерці будзе дабраславёны.

Хто баіцца Госпада — будзе верным слову Яго, ды хто любіць Яго — будзе трымацца дарогі Яго.

Хто баіцца Госпада — будзе шукаць таго, што Яму падабаецца; і хто любіць Яго — будзе выконваць закон Яго.

Хто баіцца Госпада, прыгатуе сваё сэрца і асвяціць перад Ім душу сваю.

Хто баіцца Госпада — будзе берагчы загады Яго, і будуць мець цярплівасць аж да Яго наведвання,

Хто баіцца Госпада — той паважае бацькоў ды, быццам валадарам, служыць тым, што яго нарадзілі.

Верны сябар — лекі для жыцця; той, хто баіцца Госпада, — знойдзе яго.

І хто баіцца Госпада, будзе мець таксама сяброўства Яго, бо які Ён Сам, такім будзе Яго сябар.

Семя людзей шануецца дзеля таго, што баіцца Бога; а тое семя, што пераступае загады Госпада, шанавацца не будзе.

Важны і магутны суддзя ў павазе, але важнейшы за яго той, хто баіцца Бога.

Учыніць гэта той, хто Бога баіцца, ды хто трымаецца закону, будзе мець яе;

Госпад ненавідзіць усякую ліхоту зману, і яна будзе нямілай усім, хто баіцца Яго.

Лепш бо адзін, які баіцца Бога, чым тысяча бязбожных дзяцей;

Хто ненавідзіць дакаранне, ідзе следам грэшніка; а хто баіцца Бога — зверне дакаранне да сэрца свайго.

які вялікі той, хто знайшоў мудрасць і веды, але ён не вышэйшы за таго, хто баіцца Госпада.

Трох рэчаў баіцца маё сэрца; і што да чацвёртай — палохаецца маё аблічча:

Хто баіцца Госпада — атрымае выхаванне, і хто зранку трывае пры Ім, атрымае дабраславенне.

Не сустрэнуцца няшчасці таму, хто баіцца Госпада, але ў выпрабаванні Бог ізноў зберажэ яго і вызваліць ад ліха.

Дух тых, хто баіцца Госпада, — жыць будзе, і пад абаронай Яго — ён атрымае дабраславенне.

Хто баіцца Госпада, нічога не будзе баяцца і палохацца, бо Ён — яго надзея.

Шчасная душа таго, хто баіцца Госпада.

І блізкія мае кпілі з мяне ды казалі: «Не баіцца яшчэ гэты чалавек, бо ўжо шукалі яго з-за гэтае справы, каб забіць, — і мусіў уцякаць, і, вось, ізноў хавае памерлых».

Праклятыя ўсе, хто гаворыць благое слова. Праклятыя будуць усе, хто нішчыць цябе і бурыць муры твае, дый усе, хто разбурае вежы твае і паліць памяшканні твае. І дабраславёныя будуць усе, хто баіцца Цябе, навек.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter