Хто ёсьць чалавек, што Госпада баіцца? Яму Ён пакажа дарогу, якую выбраць яму.
Як вяліка дабрата Твая, шго хаваеш Ты для тых, хто баіцца Цябе, і паказуеш тым, хто ратунку шукае ў Цябе, перад абліччам людзей!
Няхай усенька зямля баіцца Госпада, няхай усе жыхары сусьвету дрыжаць перад Ім.
Запраўды, вока Гасподняе над тымі, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную,
Хадзеце, паслухайце ўсе, хто Бога баіцца: я раскажу вам, што для душы маёй Ён учыніў.
Альлілуя! Шчасьлівы той муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць запаведзі Яго.
Споўні слова Тваё рабу Твайму, што дадзена тым, хто баіцца Цябе.
Песьня ўзыходжаньня. Шчасьлівы кожын, хто баіцца Госпада, хто ходзе шляхамі Ягонымі.
Але, гэтак будзе багаслаўлены муж, які Бога баіцца.
Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; даю-ж вам ня так, як сьве́т дае́: няхай не сумлява́ецца сэрца вашае і не баіцца.
але ў кожным народзе прые́мны Яму той, хто баіцца Бога й чыніць справядліва.
Страху няма ў любві, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; хто баіцца, той у любві недасканалы.
Дык і вы, усякі па сабе́, кожны хай любіць жонку сваю як самога сябе́; жонка-ж няхай баіцца мужа свайго.
І выйшаў з пасаду голас, мовячы: Хвале́це Бога нашага, усе́ рабы́ Яго ды хто баіцца Яго, і малыя і вялікія!