Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

СЛУГАЎ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «слугаў» сустракаецца 19 разоў у 19 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СЛУГАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі ж наблізіўся час ураджаю, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць свой ураджай.

А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі.

Той зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае.

Ён паслаў сваіх слугаў паклікаць запрошаных на вяселле, але яны не хацелі прыйсці.

Зноў паслаў іншых слугаў, кажучы: “Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормленая жыўнасць, і ўсё падрыхтавана; прыходзьце на вяселле”.

Астатнія ж, схапіўшы слугаў ягоных, зняважылі і забілі іх.

Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў сваіх слугаў і даручыў ім сваю маёмасць.

Па доўгім часе прыйшоў гаспадар слугаў гэтых і пачаў патрабаваць ад іх рахунку.

Калі ж гэты слуга ў сэрцы сваім скажа: “Не хутка гаспадар мой прыйдзе”, і пачне біць слугаў і служанак, есці, піць і ўпівацца,

Паклікаўшы аднаго са слугаў, спытаўся, што гэта такое.

Паклікаўшы дзесяць сваіх слугаў, даў ім дзесяць мін і сказаў ім: “Зарабляйце, пакуль не вярнуся”.

Калі Ён сказаў гэта, адзін са слугаў, які стаяў паблізу, ударыў Езуса па твары, кажучы: «Так адказваеш першасвятару?»

Адзін са слугаў першасвятара, сваяк таго, каму Пётр адсек вуха, сказаў: «Ці не цябе я бачыў з Ім у садзе?»

Бо мы не сябе абвяшчаем, але Езуса Хрыста, Пана, а саміх сябе — як слугаў вашых дзеля Езуса.

але ва ўсім выяўляем сябе як слугаў Божых: у вялікай цярплівасці, у турботах, у патрэбе, ва ўціску,

то і слугі яго ўдаюць слугаў справядлівасці. Канец іх будзе паводле іх учынкаў.

І кажа анёлам: «Ён робіць сваіх анёлаў вятрамі, а слугаў сваіх — полымем агню»,


Але Я маю супраць цябе тое, што ты дапускаеш жанчыну Ізабэль, якая называе сябе прарочыцай, навучае і зводзіць Маіх слугаў, каб чыніць распусту і спажываць ахвярапрынашэнні ідалам.

бо праўдзівыя і справядлівыя прысуды Ягоныя; бо Ён асудзіў вялікую распусніцу, якая нішчыла зямлю сваёй распустай, і спагнаў кроў слугаў сваіх з яе рукі!»


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter