Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ДАСТАЎ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «дастаў» сустракаецца 24 разы у 24 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ДАСТАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Але-ж Ты дастаў мяне із улоньня матчынага, пры грудзёх маёй маткі ляжаў я бясьпечна.

Той, што дастаў пяць таля́нтаў, пайшоў, пусьціў іх у дзе́ла і прыдбаў другіх пяць таля́нтаў.

Так сама і той, што дастаў два таля́нты, прыдбаў другія два.

А той, што дастаў адзін таля́нт, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў серабро гаспадара свайго.

І, падыйшоўшы, той, што быў дастаў пяць таля́нтаў, прынёс другія пяць таля́нтаў і кажа: гаспадар! пяць таля́нтаў ты даў мне́; вось другія пяць таля́нтаў я прыдба́ў на іх.

Падыйшоў таксама і той, што дастаў два таля́нты, і сказаў: гаспадар, два таля́нты ты мне́ даў, вось другія два таля́нты я прыдба́ў на іх.

Падыйшоў і той, што дастаў адзін талянт, і сказаў: гаспадар, я ве́даў цябе́, што ты чалаве́к жорсткі: жне́ш, дзе́ ня се́яў, і зьбіраеш, дзе́ не рассыпаў;

Дзеля гэтага нале́жала табе́ аддаць серабро маё таргуючым; і я, прыйшоўшы, дастаў бы сваё з прыбыткам.

І вось, адзін з быўшых з Ісусам, выцягнуўшы руку, дастаў ме́ч свой і, ударыўшы слугу архірэявага, адсе́к яму вуха.

а на другі дзе́нь, ад’яжджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару зае́зду і сказаў яму: даглядай яго і, калі выдаш што бале́й, я, вярнуўшыся, аддам табе́.

Сказаў жа і запрасіўшаму Яго: калі ладзіш абе́д, ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні сваякоў тваіх, ні сусе́дзяў багатых, каб і яны цябе́ не запрасілі не́калі, і ты не дастаў адплаты.

Ніхто не адыймае яго ў Мяне́, але Я сам аддаю яго: бо ма́ю ўладу аддаць яго і ўладу ізноў узяць яго. Гэты загад дастаў я ад Айца Майго.

Яны-ж сказалі: Карнэль, сотнік, муж справядлівы й багабойны, аб якім сьве́дчыць уве́сь народ Жыдоўскі, дастаў ад сьвятога Ангела загад паклікаць цябе́ ў свой дом ды паслухаць слоў тваіх.

А як скончыліся два гады, дастаў Фэлікс замясьціцеля Поркія Фэста; каб-жа прыдбаць ласку Жыдоў, Фэлікс пакінуў Паўлу ў путах.

Але я дастаў падмогу ад Бога й да гэтага дня стаю, сьве́дчучы малому й вялікаму, нічога іншага ня кажучы, як што́ гаварылі Прарокі й Майсе́й, што мае стацца:

Што-ж? Ізраіль чаго шукаў, таго не дастаў; выбраныя дасталі, а рэшта разьлютавалася,

Ад Юдэяў пяць разоў дастаў па сорак без аднаго (ўдараў);

Я дастаў усё і маю дастаткі; я напоўнены, атрымаўшы ад Эпафрадзіта пасланае вамі, пахі салодкія, ахвяру прые́мную, Богу любую.

дасканальшы за Ангелаў нагэтулькі, наколькі слаўне́йшае за іх дастаў у спадчыне імя.

Ён жа, не паходзячы з іхняга роду, дастаў дзесяціну ад Аўраама і пабагаславіў таго, што ме́ў прырачэньне.

Дык, калі-б зьвяршэньне было праз сьвяшчэнства лявіцкае, (бо народ ад яго закон дастаў), дык якая йшчэ патрэба паўставаць іншаму сьвяшчэнству па уставу Мэльхісэдэкаваму, а не па уставу Аронаваму называцца?

Ве́раю Авель прынёс Богу ахвяру, ле́пшую за Ка́інаву, ды е́ю дастаў сьвядоцтва пра́веднасьці, як засьве́дчыў Бог аб дарох яго; е́ю ён яшчэ й паме́ршы гаворыць.

бо ён думаў, што Бог ма́е сілу і з мёртвых ускрасіць, дзеля чаго й дастаў яго на ўзор.

Хто ма́е вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора: Хто пераможа, дам таму спажываці ад манны ўкрытае і дам яму камень бе́лы й на ка́мені імя новае напісанае, якога ніхто ня ве́дае, толькі хто дастаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter