Я казаў: Госпадзе, будзь да мяне Ты ласкавы! Вылечы душу маю, бо я саграшыў прад Табою.
Сіла мая! Аб Табе я буду пяяці, бо Госпад — Цьвярдыня мая, Бог мой ласкавы!
Божа, будзь нам ласкавы й багаслаў нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Зэля)
А Ён, ласкавы, дараваў ім грэх іхні і ня зьніштожыў іх, неаднакроць супыняў Свой гнеў і не даваў ходу ўсёй ярасьці Сваёй,
Але Ты, Госпадзе, Бог міласэрны й ласкавы, да гневу няскоры і ласкай ды праўдай багаты.
А Ты, о Госпадзе Божа, будзь ласкавы са мной дзеля іменьня Твайго, бо шчасьце мець ласку Тваю; ратуй Ты мяне!
Ён памятнымі зрабіў цуды Сваі; Госпад ласкавы і міласэрны.
Ласкавы Госпад і справядлівы, міласэрны наш Бог.
Ты ласкавы і добры, дык мяне навучы уставаў Тваіх!
Павярніся ка мне і будзь мне ласкавы, як ласкавы для тых, што любяць імя Тваё.
Госпад ласкавы і міласэрны, няскоры да гневу й ласкай вялікі.
Справядлівы Госпад на ўсіх шляхох Сваіх і ласкавы ў усіх Сваіх справах.