Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ПАДАЎ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «падаў» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАДАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Тады загрымеў на небе Госпад. Найвышэйшы падаў голас Свой — град і вугальле вагністае.

Зварухнуліся народы, захісталіся царствы; Ён падаў голас Свой, і зямля растапілася.

І, узяўшы ча́ру і аддаўшы хвалу́, падаў ім і сказаў: піце з яе́ ўсе́;

І, узяўшы ча́ру й аддаўшы хвалу, падаў ім: і пілі яе́ ўсе́.

І, узяўшы хле́б і аддаўшы хвалу́, паламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Це́ла Маё, што за вас дае́цца; рабе́це гэта на ўспамін аба Мне́.

І, калі Ён сядзе́ў за сталом з імі, то, узяўшы хле́б, багаславіў, паламаў і падаў ім.

І адказвае Ісус: той, каму Я падам, абмачыўшы, кусок хле́ба. І, абмачыўшы кусок, падаў Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.

Калі-ж пабылі яны тамака шмат дзён, Фэст падаў цару справу Паўлы, кажучы: Ёсьць не́йкі чалаве́к, пакінены Фэліксам у путах,

Ільля быў чалаве́к, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня падаў дождж на зямлю тры гады і шэсьць ме́сяцаў.

Яны маюць уладу замкнуці не́ба, каб ня падаў дождж у дні прарочаньня іхняга; і маюць уладу над во́дамі — ператвараць іх у кроў і біці зямлю ўсякімі плягамі, колькі-б хаце́лі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter