Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПАДАЎ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «падаў» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАДАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І чара фараонава ў руццэ ў мяне. Я ўзяў ягадаў, выціснуў іх у чару фараонаву, і падаў чару ў руку Фараону».

І зьвярнуў князя чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён падаў чару ў руку Фараону.

І сказаў ёй Воаз: «У часе яды дабліжся сюды, і еж із хлеба, і мачай кавалак свой у воцат». І села яна ля боку жнеяў. Ён падаў ёй пражаныя зярняты, і яна ела, пад’ела, і яшчэ засталося.

І падаў Ёаў лік палічанага люду каралю. І было ў Ізраелю асьмісот тысячаў мужоў адважных, што агалялі меч, а мужоў Юдэйскіх пяцьсот тысячаў мужоў.

Ён падаў ім, і яны пад’елі і яшчэ засталося, подле слова СПАДАРОВАГА.

І пайшоў стуль, і стрэўся зь Егонадавом Рыхавёнкам, што йшоў наўпярэймы яму, і дабраславіў яго, і сказаў яму: «Ці твае сэрца шчырае, як мае сэрца да сэрца твайго?» І ён адказаў: «Але». І сказаў Егу: «Калі але, то дай руку сваю». І падаў ён руку сваю, і падняў ён яго да цялежкаў сваіх.

І сказаў Гілка, найвышшы сьвятар, Шафану пісару: «Кнігу Закону я знайшоў у доме СПАДАРОВЫМ». І падаў Гілка кнігу Шафану, і ён чытаў яе.

І Гілка адказаў, і сказаў Шафану, пісару: «Я знайшоў кнігу Закону ў доме СПАДАРОВЫМ». І Гілка падаў кнігу Шафану.

І сталася ў месяцу Нісане, дваццатага году Артаксэркса караля, што віно было перад ім. І я падняў віно, і падаў каралю; і ня бываў смутны перад ім.

І ўсі слугі каралёвы, што ля каралеўскае брамы, кланяліся а падалі ніцма перад Гаманом; бо гэтак расказаў кароль. А Мордэхай ня кланяўся ані падаў ніцма.

І, узяўшы чару, і падзяку ўчыніўшы, падаў ім і сказаў: «Піце зь яе ўсі;

І ўзяўшы чару, і даўшы дзякі, падаў ім; і пілі зь яе ўсі.

Але хвалю вас, браты, што вы ўсе мае памятуеце, і дзяржыце паданьні, як я падаў вам.

Бо я перш-наперш падаў вам, што й я прыняў, што Хрыстос памер за грахі нашы, подле Пісьмаў,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter