Угамуй зьвера ў чароце, стада быкоў сярод цялятаў народных: яны пахваляюцца зьліткамі срэбра; расьцяруш народы, што жадаюць вайны!
і, як авечкі, вывеў народ Свой і вёў праз пустыніо, як стада;
Ведайце, што Госпад ёсьць Бог! Ён нас зрабіў, і мы — Ягоныя: народ Ягоны, стада пасты Яго.
Тады кажа ім Ісус: усе́ вы спаку́сіцеся дзеля Мяне́ ў гэту ноч, бо напісана: паражу́ пастуха́, і расьсе́юцца аве́чкі стада (Захарія 13:7).
Ісус ураз жа дазволіў ім. І нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіне́й, і кíнулася ста́да з кру́чы ў мора; было-ж каля дзьвёх тысячаў; і патанулі ў моры.
Ня бойся, малое стада; бо Аце́ц ваш упадабаў даць вам Царства.
Ма́ю Я і іншых аве́чак, што ня з гэтага двара́, і гэных трэба Мне́ прыве́сьці, каб і Яны пачулі голас Мой. І ста́нецца адно стада і адзін пастыр.
Пілнуйце-ж самі сябе́ й усё стада, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за япіскапаў, каб пасьвіць царкву Бога, якую Ён прыдбаў уласнаю крывёй Сваёй.
Я-ж ве́даю гэта, што пасьля адыходу майго прыйдуць да вас ваўкі лютыя, якія не пашкадуюць стада,
пасе́це Божае стада, якое ў вас, наглядаючы за ім не пад прынукаю, але з добрае волі, ды не дзеля агіднай карысьці, але дзеля ахвоты,