Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СЬВЯДО́ЦТВА — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «сьвядо́цтва» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Сабілы і Малахава.

СЬВЯДО́ЦТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І абвяшчаць будуць Эвангельле царства па ўсім сьве́це дзеля сьвядоцтва ўсім народам; і тады прыйдзе канец.

і калі хто ня пры́ме вас і ня будзе слухаць вас, выходзячы адтуль, абтрасе́це пыл з ног вашых на сьвядоцтва ім. Запраўды́ кажу вам: лягчэй будзе Садому й Гаморы ў дзе́нь суда́, чымся ме́сту гэнаму.

Архірэі-ж і ўве́сь сынэдрыон шукалі сьвядоцтва проці Ісуса, каб аддаць Яго на сьме́рць: і не знаходзілі.

і ста́нецца гэта дзеля сьвядо́цтва вам.

Яны-ж сказалі: яко́е яшчэ трэба нам сьвядо́цтва? бо-ж мы самы чулі з вуснаў Яго.

Тады фарысэі сказалі Яму: Ты Сам аб Сабе́ сьве́дчыш, ды непраўдзівае сьвядоцтва Тваё.

Адказаў ім Ісус і сказаў: калі Я і Сам аб Сабе́ сьве́дчу, то сьвядоцтва Маё справядлівае, бо Я ве́даю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ве́даеце, адкуль Я і куды іду.

Той, хто бачыў, пасьве́дчыў, і сьвядоцтва яго праўдзівае; і ён ве́дае, што кажа праўду, каб вы паве́рылі.

Гэты вучань і сьве́дчыць аб гэтым і напісаў гэтае. І мы ве́даем, што праўдзівае сьвядоцтва яго.

І з вялікай сілай давалі Апосталы сьвядо́цтва ўваскрасе́ньня Госпада Ісуса, і ла́ска вялікая была на ўсіх іх.

што аддаў Сябе́ дзеля адкупле́ньня ўсіх, сьвядоцтва сваім часом,

Трэба яму і сьвядоцтва ме́ць добрае ад вонкавых, каб ня ўпасьці ў дакор і се́ці д’яблавы.

Ве́раю Авель прынёс Богу ахвяру, ле́пшую за Ка́інаву, ды е́ю дастаў сьвядоцтва пра́веднасьці, як засьве́дчыў Бог аб дарох яго; е́ю ён яшчэ й паме́ршы гаворыць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter