Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ВЕ́ТРАМ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «ве́трам» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЕ́ТРАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Я расьцярушыў іх, як той пыл пад ветрам; як балота вулічнае, таптаў я іх.

І будуць яны, як палова пад ветрам, калі Ангел Гасподні пражане іх.

Ты ветрам усходнім крышыш караблі Тырсыйскія.

Мой Божа! Зрабі іх, як пыл у віхры, як салома пад ветрам!

Пашле Ён слова Сваё — і ўсё растапляецца; павее ветрам Сваім — і воды цякуць.

Калі-ж пасланыя Іоанам пайшлі, пачаў гаварыць да народу пра Іоана: што глядзе́ць хадзілі вы ў пустыню? ці трысьціну ве́трам калыханую?

Тады Ён сказаў ім: дзе́ ве́ра ваша? Яны-ж у страху і задзіўле́ньні гаварылі адзін аднаму: Хто ж гэта, што ве́трам загадвае і вадзе́, і слухаюцца Яго?

Яны ёсьць небясьпе́ка на вашых вячэрах любві: госьцячы ў вас, насуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, што носяцца ве́трам; асе́ньнія дрэвы, бясплодныя, двойчы паме́ршыя, павырываныя;

каб мы ня былі бале́й дзяцьмі, зыбаючыміся і захаплянымі ўсякім ве́трам навукі, у хітрыках чалаве́чых, у подступе дзеля хітрага збаламучаньня,

і зоркі нябе́сныя паспадалі на зямлю, як смакоўніца, устраса́ная вялікім ве́трам, скідае недасьпе́лыя смоквы свае́;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter