Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ВЯЛІКІХ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «вялікіх» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЯЛІКІХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
З вышыні працяг Ён руку, схапіў мяне й выцягнуў із водаў вялікіх,

Буду разважаці аб усіх учынках Тваіх і аб вялікіх дзеяньнях Тваіх апавядаціму.

каб на Бога надзею сваю ўскладалі, аб дзеяньнях вялікіх Бога не забываліся ды запаведзі Ягоныя захоўвалі,

Яны забыліся аб вялікіх дзеяньнях Ягоных ды цудах, што Ён ім зьявіў.

Але Госпад у высі нябеснай дужэйшы за шум вод вялікіх, магутнейшы за хвалі марскія.

Вось мора: вяліка яно ды шырока на абодва бакі; у ім варушыцца безьліч жывёлін малых і вялікіх;

Тыя, што па моры на караблёх вандравалі й вялі торг на водах вялікіх,

багаслаўляць будзе тых, што баяцца Госпада, разам малых і вялікіх.

Радасны крык перамогі чуваць у палатках пабожных: правіца Гасподня вялікіх даказвае рэчаў.

Правіца Гасподпя ўзвышае, правіца Гасподня вялікіх даказвае рэчаў.

што цароў вялікіх пабіў, бо навекі ласка Яго;

Выцягні з высі руку Тваю, вызваль мяне і спасі ад водаў вялікіх, із рук чужакоў,

Сымон Пётр пайшоў і выцягнуў на зямлю се́ць, поўную вялікіх рыбаў; іх было сто пяцьдзесят тры, і пры гэткім множстве се́ць не прарвалася.

каб е́сьці це́лы цароў і це́лы тысячнікаў, і це́лы дужы́х, і це́лы кане́й ды коньнікаў на іх, і це́лы ўсіх — вольных і рабоў, малых і вялікіх.

І ўбачыў нябожчыкаў, малых ды вялікіх, стоячы перад Богам, і былі разгорнены кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, што ёсьць жыцьця, і су́джаны былі мёртвыя, як напісана ў кнігах, паводле ўчынкаў іхніх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter