Біблія » Сімфонія » для пераклада Клышкi

СУДА — у перакладзе Клышкi

У перакладзе Клышкi слова «суда» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

СУДА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І калі якое месца не прыме вас, і не паслухаюць вас, — выходзячы адтуль, абтрасіце пыл з-пад сваіх ног у сведчанне супроць іх. [Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе Садому ці Гаморы ў дзень суда, чым таму гораду].

І ён прагнаў іх з суда.

Бо калі Бог не пашкадаваў анёлаў, што саграшылі, а ў путах цемры скінуўшы ў тартар, аддаў трымаць для суда,

то ведае Госпад, як збаўляць набожных ад спакусы, а няправедных захоўваць на дзень суда для пакарання,

а цяперашнія нябёсы і зямля захаваныя тым жа Словам для агню, яны захаваюцца на дзень суда і пагібель бязбожных людзей.

І ты так лічыш, чалавеча, судзячы тых, што робяць такое, а сам, робячы тое ж, што ты ўцячэш ад суда Божага?

І гэта ж знак справядлівага суда Божага, каб вы сталі вартымі Царства Божага, за якое вы і пакутуеце;

з навукі пра хрышчэнні і з ускладання рук, з уваскрэшання мёртвых і з вечнага суда.

а застаецца нейкае страшнае чаканне суда і лютасць агню, які павінен пажэрці праціўнікаў.

І ён казаў гучным голасам: Пабойцеся Бога і ўздайце Яму славу, бо прыйшла гадзіна Яго суда; і пакланіцеся Таму, Хто стварыў неба, і зямлю, і мора, і крыніцы водаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← СУД