Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

Да Яўрэяў 6 Да Яўрэяў 6 разьдзел

1 Таму, пакінуўшы пачатку слова Хрыстовага, перанясемся да дасканаласці, не кладучы зноў асновы: з пакаяння ад мёртвых спраў і з веры ў Бога,
2 з навукі пра хрышчэнні і з ускладання рук, з уваскрэшання мёртвых і з вечнага суда.
3 І гэта мы зробім, калі дазволіць Бог.
4 Бо немажліва тым, якія аднойчы былі асвечаны і паспыталі нябеснага дару, і сталі саўдзельнікамі Святога Духа,
5 і паспыталі добрага слова Божага і сілаў будучага веку,
6 але адпалі, — зноў абнаўляць сябе да пакаяння, зноў укрыжоўваючы ў сабе Сына Божага і выстаўляючы Яго на ганьбу.
7 Бо зямля, што п’е дождж, які часта зыходзіць на яе і родзіць расліны, карысныя для тых, хто ўрабляе яе, атрымлівае дабраславенне ад Бога,
8 а тая, што прыносіць церні і дзядоўнік, непрыдатная і блізкая да праклёну, канец яе — спаленне.
9 Але што да вас, любыя, мы ўпэўнены ў лепшым і ў тым, што трымаецеся выратавання, хоць і кажам так.
10 Бо не несправядлівы Бог, каб забыць вашу работу і любоў, якую вы паказалі ў Яго імя, паслужыўшы святым і яшчэ служачы.
11 Але мы хочам, каб кожны з вас выяўляў тую ж руплівасць да поўнай упэўненасці нашай надзеі да канца,
12 каб вы не былі марудлівымі, а былі пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасць атрымліваюць у спадчыну абяцанні.
13 Бог жа, даўшы абяцанне Аўрааму, паколькі не мог паклясціся нікім большым, пакляўся Самім Сабою,
14 кажучы: «Сапраўды, добраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу цябе».
15 І так Аўраам доўгацярплівасцю дасягнуў абяцання.
16 Бо людзі клянуцца большым, і ва ўсялякай спрэчцы ў іх клятва — канец для пацвярджэння.
17 Таму Бог, хочучы больш яскрава паказаць спадкаемцам абяцання нязменнасць Сваёй волі, ужыў як сродак клятву,
18 каб у дзвюх нязменных рэчах, у якіх немажліва, каб Бог салгаў, мы мелі моцную ўцеху, пабегшы, каб ухапіцца за надзею, якая перад намі,
19 якая ў нас як якар душы, і надзейны, і трывалы, і ўваходзіць усярэдзіну свяцілішча за заслону,
20 куды ўвайшоў Папярэднікам за нас Ісус, стаўшы навекі Першасвятаром паводле чыну Мельхіседэка.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Ліст да Яўрэяў, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014