Біблія » Пераклады » Пераклад Анатоля Клышкi

Да Яўрэяў 3 Да Яўрэяў 3 разьдзел

1 Таму, святыя браты, саўдзельнікі нябеснага паклікання, разглядзіце Пасланца і Першасвятара нашага вызнання, Ісуса [Хрыста],
2 Які адданы Таму, Хто паставіў Яго, як і Маісей ва ўсім Яго доме.
3 Бо Ён быў уганараваны большаю славай, чым Маісей, паколькі большы гонар, чым дом, мае той, хто пабудаваў яго.
4 Бо кожны дом кім-небудзь будуецца, а ўсё пабудаваў Бог.
5 Бо, калі Маісей адданы ва ўсім Яго доме як слуга дзеля сведчання таго, што павінна быць сказаным,
6 а Хрыстос як Сын — над Яго домам. І дом Яго — мы, калі захаваем упэўненасць і пахвалу надзеі [трывала да канца].
7 Таму, як кажа Святы Дух: «Сёння, калі пачуеце Яго голас,
8 не дайце зрабіцца жорсткімі вашым сэрцам, як падчас бунту ў дзень спакусы ў пустэльні,
9 дзе вашы бацькі спакушалі Мяне, выпрабоўвалі, і бачылі Мае ўчынкі
10 сорак гадоў. Таму Я раззлаваўся на гэтае пакаленне і сказаў: «Яны заўсёды памыляюцца сэрцам, і не пазналі Маіх шляхоў,
11 дык Я пакляўся ў Маім гневе: «Не ўвойдуць яны ў Мой спакой!»
12 Глядзіце, браты, каб ніколі не было ў кім з вас злога сэрца нявер’я, каб вам не адступіць ад жывога Бога,
13 але падмацоўвайце адзін аднаго штодня да таго часу, пакуль дзень называецца «сёння», каб не стаў хто з вас жорсткім праз падман граху.
14 Бо мы зрабіліся саўдзельнікамі Хрыста, калі толькі пачатковую ўпэўненасць мы захаваем трывалаю да канца,
15 дакуль гаворыцца: Сёння, калі пачуеце Яго голас, не дайце зрабіцца жорсткімі вашым сэрцам, як падчас бунту.
16 Бо хто, пачуўшы, узбунтаваўся? Ці не ўсе2, хто выйшаў з Егіпта дзякуючы Маісею?
17 А на каго Ён раззлаваўся на сорак гадоў? Ці не на тых, што саграшылі, чые целы паляглі ў пустэльні?
18 А каму пакляўся Ён, што яны не ўвойдуць у спакой Яго, як не тым, хто быў непакорлівы?
19 І мы бачым, што яны не змаглі ўвайсці з-за нявер’я.

Каментары ці зноскі:

16 2: У некат. рукап.: Бо некаторыя ўзбунтаваліся, але не ўсе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Ліст да Яўрэяў, 3 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014