Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

ПАСЬВІЦЬ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «пасьвіць» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея.

ПАСЬВІЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
На пасьвішчах зялёных Ён пасьвіць мяне, і да водаў ціхіх Ён водзіць мяне.

Яны зьбіраюцца ў купу, як авечы статак, (каб ісьці туды), у мейсца сьмерці. Сьмерць пасьвіць іх. А раніцай праведнікі запануюць над імі. Шэоль скрышыць іхную сілу, так што ня застанецца іхнага жытла.

ад (дойных кормячых) авечак Ён узяў яго пасьвіць Якуба, Ягоны народ, Ізраэля, спадчыну Сваю.

і ты, Бэтляем, зямля Юдзіна, нічым ня меншы сярод (другіх) вобласьцяў Юдавых, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраэля.

і, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з жыхароў той краіны, а той паслаў яго на свае палі пасьвіць сьвіньняў;

Дык рупцеся пра самых сябе і пра ўсё стада, у якім Дух Сьвяты паставіў вас япіскапамі, каб пасьвіць Царкву Бога, якую (Ён) прыдбаў уласнаю Крывёй Сваёй.

І будзе пасьвіць іх кіям жалезным; як посуд гліняны яны будуць пакрышаны, як і Я атрымаў (уладу) ад Ба́цькі Майго;

таму што Ягняк, Які пасярод Пасаду будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў; і абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхных.

І нарадзіла яна сына, мужнага, якому належыць пасьвіць усе народы паліцай жалезнай. І ўзьнята было дзіця ейнае да Бога і да Пасаду Ягонага.

І із вуснаў Ягоных выходзіць меч востры, каб ім (Ён) падпарадкаваў народы. І Ён будзе пасьвіць іх ськіпетрам жалезным. І Ён топча чавільню віна помсты і гневу Бога Ўседзяржыцеля.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter