Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПРАЦЫ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «працы» сустракаецца 17 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРАЦЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Няхай спадар мой пярэйдзе сьпераду слугі свайго, а я павяду памалу, подле ходу гэтае працы, каторая перад імною, і подле ходу дзяцей, пакуль прыду да спадара свайго да Сэіру».

І сказаў ім кароль Ягіпецкі: «Нашто, Масею а Аароне, перакажаеце люду ў ягонай працы? Ідзіце да цяжараў сваіх».

І сьвята жніва першых пладоў працы свае, каторыя ты сеяў на полю, і сьвята збору пры сходу году, як зьбярэш працу сваю з поля.

І галасілі мы да СПАДАРА, Бога айцоў нашых, і пачуў СПАДАР голас наш, і абачыў гароту нашу, цяжкія працы нашы й уціскі нашы;

І ля іх правілі Фекойцы; але панове зь іх не нахінулі шыі свае да працы СПАДАРА свайго.

У працы людзіны іх няма, і з чалавекам ня лучаюць пад вытні.

Чалавек выходзе на работу сваю й да працы свае аж да вечара.

З кажнае працы дастатак, але з пустое гаворкі адно нястача.

Усі рэчы поўныя працы; ня можа людзіна выказаць; не насыціцца вока глядзеньням, ані вуха напоўніцца слуханьням.

І абыйдуцца з табою ненавідна, і адбяруць усі працы твае, і пакінуць цябе непакрытаю а голаю, і голасьць бязулства твайго будзе адкрыта, і распуста твая а бязулства твае.

І як яны служылі Спадару а поставалі, Дух Сьвяты сказаў: «Выдзяліце Імне Варнаву а Саўлу да працы, да каторае Я пагукаў іх».

Ведамныя Богу ад вечнасьці ўсі працы Ягоныя".

Але Паўла думаў, што ня добра браць із сабою таго, каторы адышоў ад іх із Памфілі і ня йшоў зь імі да тае працы.

Тый, што садзе, і тый, што палівае, адно; але кажны адзяржыць сваю заплату подле свае працы.

Дык, браты мае любовыя, будзьце моцныя, непахісныя, збыткуйце ў працы Спадаровай заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарма ў Спадару.

Каб хадзілі годна Спадара ў вусім годзячы, даючы плод у кажнай добрай працы і растучы праўдзівым знацьцём Бога,

Вернае слова: калі хто імкнецца мець нагляд, добрае працы зыча.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter