І сказаў Бог Абрагаму: «Сорай, жонку сваю, не заві імя яе Сорай; але Сорра імя ейнае.
І паў Абрагам на від свой, і сьміяўся, і сказаў у сэрцу сваім: «Нягож стагодняму народзіцца, і Сорра дзевяцьдзясятгодняя нягож народзе?»
І сказаў Бог: «А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго.
Але змову Сваю ўстанаўлю з Ісаком, каторага народзе табе Сорра гэтай самай парою на налецьце».
І сказалі яму: «Ідзе Сорра, жонка твая?» Ён адказаў: «Тут, у будане».
І сказаў: «Я напэўна зьвярнуся да цябе згодна з парою жыцьця, і во, сын у Сорры, жонкі твае». А Сорра слухала ля ўходу да будана, а гэта было адзаду яго.
Абрагам жа й Сорра былі старыя, увыйшлі ў гады; перастала быць у Сорры звычайнае жаноцкае.
І сьміялася Сорра ў нутру, кажучы: «Просьле тога, як я зьвяла, будзе імне любата? і спадар мой стары».
І сказаў СПАДАР Абрагаму: «Чаму сьміялася Сорра, сказаўшы: "Нягож я запраўды нараджу — а я ж старая?"
І заперачыла Сорра, кажучы: «Я ня сьміялася», бо яна лякалася. Але Ён сказаў: «Не, ты сьміялася».
І зачала а нарадзіла Сорра Абрагаму сына ў старасьці яго, у часе, праз каторы казаў яму Бог.
І назваў Абрагам сына свайго, што нарадзіўся яму, каторага нарадзіла яму Сорра: Ісак.
І сказала Сорра: «Сьмех учыніў імне Бог; хто не пачуе, засьмяецца зь мяне».
І сказала: «Хто сказаў бы Абрагаму: "Будзе саіць дзеці Сорра", бо я нарадзіла сына ў старасьці яго».
І абачыла Сорра сына Гаґары Ягіпцянкі, каторага яна нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца,
І Бог сказаў Абрагаму: «Няхай ня будзе гэта нягодным у ваччу тваім дзеля хлопчыка і дзеля служэбкі свае; усе, што скажа табе Сорра, слухай голасу ейнага; бо ў Ісаку будзе названа табе насеньне.
І памерла Сорра ў Кіраф-Арбе, ён жа Гэўрон, у зямлі Канаанскай. І прышоў Абрагам із жалобаю па Сорры, і плакаць па ёй.
І нарадзіла Сорра, жонка спадара майго, сына спадару майму просьле яе застарэласьці, і аддаў яму ўсе, што ў яго.
На полю, каторае купіў Абрагам у сыноў Гэтавых. Там пахаваны Абрагам а Сорра, жонка ягоная.