Эклезіяста 10 верш » Эклезіяста 10:20 — параўнанне перакладаў.

Эклезіяста 10 верш 20

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эклезіяста 10:20 / Экл 10:20

Filter: all
Нават і ў думках тваіх не ліхаслові цара, і ў спальні тваёй не ліхаслові багатага; бо і птушка нябесная можа словы твае перанесьці, а крылатая — казань тваю пераказаць.

Нават у думцы сваёй не кляні валадара, і ў спальні сваёй не кляні багатага, бо птушкі нябесныя занясуць голас твой, і тыя, што маюць крылы, распавядуць слова.

У думцы сваёй не зневажай цара, і ў сховах спальні сваёй не праклінай багатага, бо нават птушкі нябесныя занясуць голас твой і хто мае крылы — абвесціць сказанае.

Нават у думках сваіх ня кліні караля, і ў спальных пакоях сваіх не вайцяй багатага; бо птушка нябёсная можа перанесьці голас і крылатая — пераказаць слова.

Нават у думках сваіх не гавары благога аб каралі і ў спальным пакоі сваім не гавары блага аб багатым, бо птушка нябесная можа перанесьці слова, а тое, што мае крылы, пераказаць мову тваю.

В мысли твоей не клини царя и во сокрытом месте дому твоего не лай богатому, понеже и птици небесные донесуть глас твой, и имеющии криле скажуть осуждение.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter