Найвышэйшая песьня 5 верш » Найвышэйшая песьня 5:7 — параўнанне перакладаў.

Найвышэйшая песьня 5 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Найвышэйшая песьня 5:7 / Песн 5:7

Filter: all
Спаткалі мяне дазорцы, што абыходзілі горад; паранілі мяне, пабілі мяне; дазорцы сьцен гарадскіх сарвалі зь мяне маё покрыва.

Спаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць горад; зьбілі мяне і паранілі мяне, забралі покрыва маё ў мяне вартаўнікі муроў.

Напаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць кругом горад; збілі мяне і пакалечылі мяне, здзёрлі плашч мой з мяне вартаўнікі муроў.

Знайшлі мяне вартаўнікі, кружыняючы па месьце; зьбілі мяне, зранілі мяне; зьнялі зь мяне вопратку сьцерагучыя сьцены.

Сустрэлі мяне старожы, што ходзяць па месьце, білі мяне, ранілі мяне; зьнялі з мяне хусты, тыя што сьцен пілнавалі.

Знайшлі мяне вартаўнікі, што абыходзілі горад, зьбілі мяне й паранілі, зьнялі накідку зь мяне, тыя вартаўнікі муроў.

Знашли мене сторожове, што ходят въ городе, били мя и ранили мя, отняли тонкую мою от мене сторожове муровыи.

Знашли мене стражеве, они же обходили град — били мя и ранили мя, взяли плащ мой стражеве муров.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter