Паводле Лукаша 7 верш » Лукаша 7:46 — параўнанне перакладаў.

Паводле Лукаша 7 верш 46

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Лукаша 7:46 / Лк 7:46

Filter: all
Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам намасьціла Мне ногі.

Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам памазала ногі Мае.

Не намасціў ты галавы Маёй; а яна ногі Мае намасціла алейкам.

Ты не памазаў масьцяй галавы Мае, а жонка гэтая памазала масьцяй ногі Мае.

Ты галавы Мне́ маслам не памазаў; а яна але́ем памазала Мне́ ногі.

Ты галавы́ Маёй алеем не памазаў, яна ж мíрам пама́зала Мне но́гі.

Ты галавы Мне алеем не намасціў, а яна мірам намасціла Мне ногі.

Алеем ты Маёй галавы не памазаў; яна ж мірам памазала Мае ногі.

(Ты) Галавы Маёй алеям ня памазаў, яна ж мірам памазала Мне Ногі.

Ты галавы Мае не памазаў алеем, а яна мірам намасьціла ногі Мае.

Ты не памазаў алівай галавы маей, а яна алейкам памазала ногі мае.

Ty nie pamazaŭ aliwaj haławy majej, a jana alejkam pamazała nohi maje.

Дзеля гэтага кажу табе, даруюцца многія яе грахі за тое, што яна многа ўзьлюбіла, а каму мала даруецца, той мала любіць".

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter