Першае да Карынфянаў 1 верш » 1 да Карынфянаў 1:28 — параўнанне перакладаў.

Першае да Карынфянаў 1 верш 28

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Карынфянаў 1:28 / 1Кар 1:28

Filter: all
і бязроднае сьвету і пагарджанае і нічога ня значнае выбраў Бог, каб зьнясіліць значнае;

і бязроднае сьвету, і пагарджанае, і тое, што ёсьць нічым, выбраў Бог, каб зьнішчыць тое, што нечым ёсьць,

і невысакароднае свету, і пагарджанае выбраў Бог, і тое, што нікчэмнае, каб знішчыць тое, што нечым ёсць,

І нізкое сьвету, і пагрэбаваных абраў Бог, і няіснуючае, каб існуючае зьнішчыць, —

і бязроднае сьве́ту, і пагарджанае і няістотнае выбраў Бог, каб зьнішчыць істотнае,

і бязроднае свету, і прыніжанае, і нязначнае выбраў Бог, каб пазбавіць сілы значнае, —

і бязроднае свету, і пагарджанае, і тое, чаго няма, выбраў Бог, каб знішчыць існае,

і бязроднае свету і пагарджанае выбраў Бог, тое, чаго няма, каб знішчыць тое, што ёсць,

і бязродных сьвету (гэтага) і пагарджаных, і нязначных выбраў Бог, каб значных адхіліць,

і нявыдатнае й пагарджанае сьветам Бог выбраў, ды тое нікчомае, чаго ня было, каб унівечыць былое;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter