Другое да Карынфянаў 4 верш » 2 да Карынфянаў 4:16 — параўнанне перакладаў.

Другое да Карынфянаў 4 верш 16

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 да Карынфянаў 4:16 / 2Кар 4:16

Filter: all
Таму мы не маркоцімся; але калі вонкавы наш чалавек і тлее, дык унутраны — дзень у дзень абнаўляецца,

Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.

Таму мы і не падаем духам, бо хоць наш чалавек, той, што звонку, знішчаецца, аднак той, што ўнутры, з дня на дзень аднаўляецца.

Затым мы не слабянеем; але калі навонны наш чалавек раскладаецца, нутраны, адылі, дзень у дзень аднаўляецца.

Дзеля гэтага мы ня губляем надзе́і; але, калі наш вонкавы чалаве́к і тле́е, дык унутраны з дня на дзе́нь абнаўляецца.

Таму мы не па́даем духам; а калі вонкавы наш чалавек і тле́е, то ўну́траны з дня ў дзень абнаўля́ецца.

Таму мы не губляем адвагі, бо, хоць знешні наш чалавек тлее, духоўны з дня ў дзень аднаўляецца.

Таму мы не сумуем, бо хоць наш вонкавы чалавек разбураецца, наш унутраны чалавек дзень пры дні абнаўляецца.

Таму (мы) ня маркоцімся; але, калі нават вонкавы наш чалавек тлее, дык унутраны абнаўляецца з дня на дзень.

Дзеля гэтага мы ня ныдзеем; але хоць назьнешні ў нас чалавек гібее, то аднак усабешні дзень-у-дзень абнаўляецца.

Темже не утружаемся, аще бо внешній нашъ человекъ растлевается, но внутреный обновляется по вся дни •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter