Біблія » Пераклады » Рукапіс Л. Дзекуць-Малея М

Іоана 6 Эвангельле Іоана 6 разьдзел

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24 _______ _______ _______ ...лылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса.
25 І знайшоўшы Яго на тым баку мора, сказалі Яму: Равві! калі Ты сюды прыйшоў?
26 І адказаў ім Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам: шукаеце Мяне́ не затым, што бачылі цуд, але затым, што е́лі хле́б і насыціліся.
27 Працуйце-же не дзеля е́жы, што зьніштажаецца, але дзе́ля е́жы, што астае́цца ў жыцё ве́чнае, якое дасьць вам Сын Чалаве́чы, бо на Ім паклаў пячаць Сваю Аце́ц Бог.
28 Яны-ж сказалі Яму: што нам рабіць, каб рабіць дзе́лы Божыя?
29 І адказаў ім Ісус і сказаў: вось дзе́лы Бога: каб вы уве́равалі ў Таго, Каго Ён паслаў.
30 Яны-ж сказалі Яму: які-ж Ты дасі знак, каб мы бачылі і паве́рылі Табе́? Што Ты чыніш?
31 Бацькі нашыя е́лі манну ў пустыні і насыціліся, паводле напісанага: хле́б з не́ба даў ім е́сьці (Псальм 77:24).
32 Ісус жа сказаў ім: Запраўды, запраўды кажу вам: не Майсе́й даў вам хле́б з не́ба, але Аце́ц Мой дае́ вам праўдзівы хле́б з не́ба;
33 бо хле́б Божы ёсьць той, што зыходзіць з не́ба і дае́ жыцьцё сьве́ту.
34 Яны ж сказалі Яму: Госпадзі! давай нам заўсёды такі хле́б.
35 Ісус жа сказаў ім: Я ёсьць хле́б жыцьця; хто прыходзе да Мяне́, ня будзе галодны, і хто ве́руе ў Мяне́, ня будзе прагнуць ніколі.
36 Але Я сказаў вам, што й бачылі Мяне́, і ня ве́рыце.
37 Усё, што дае́ Мне́ Аце́ц, да Мяне́ прыйдзе, і таго, хто прыхо́дзе да Мяне́, ня выганю вон,
38 бо Я зыйшоў з не́ба не дзеля таго, каб чыніць Маю́ волю, але волю Паслаўшага Мяне́ Айца;
39 воля ж Паслаўшага Мяне́ Айца ёсьць тая, каб з таго, што Ён Мне́ даў, нічога не загубіць, але ўваскрасіць усё гэнае ў апошні дзе́нь;
40 воля Паслаўшага Мяне́ ёсьць тая, каб кожны, хто бачыць Сына і ве́руе ў Яго, ме́ў жыцьцё ве́чнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзе́нь.
41 Жыды ж гудзе́лі проці Яго, што сказаў: "Я хле́б што з не́ба зыйшоў," —
42 і гаварылі: ці ня Ісус гэта, сын Язэпа, бацьку й матку якога ве́даем? Як жа Ён кажа: "Я зыйшоў з не́ба?"
43 Ісус жа адказаў ім і сказаў: ня гудзе́це міжы сабою;
44 ніхто ня можа прыйсьці да Мяне́, калі яго ня прывабіць Аце́ц, што паслаў Мяне́, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзе́нь.
45 Напісана ў прарокаў: і будуць усе́ навучаны Богам. Кожын, чуючы ад Айца і навучыўшыся, прыходзіць да Мяне́ (Ісая 54:13).
46 Не затым, каб не́хта бачыў Айца апрача Таго, хто ад Бога: той бачыў Айца.
47 Запраўды, запраўды кажу вам: хто ве́руе ў Мяне́, мае ве́чнае жыцьцё.
48 Я хле́б жыцьця.
49 Бацькі вашыя е́лі манну ў пустыні і паўміралі,
50 хле́б жа, які з не́ба зыхо́дзе, такі, што й не памрэ хто е́сьць яго.
51 Я — хле́б жывы, што зыйшоў з не́ба: хто е́сьць хле́б гэты, жыць будзе ве́чна. Хле́б жа, які Я дам, ёсьць Це́ла Мае́, каторае Я аддам за жыцьцё сьве́ту.
52 І спрачаліся між сабою жыды, кажучы: як Ён можа даць нам е́сьці це́ла Сваё?
53 Ісус жа сказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: калі ня будзеце е́сьці це́ла Сына Чалаве́чага і піць крыві Яго, то ня будзеце ме́ць у сабе́ жыцьця.
54 Хто е́сьць це́ла Маё і п’е́ кроў Маю, мае жыцьцё ве́чнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзе́нь.
55 Бо це́ла Маё запраўды ёсьць е́жа, і кроў Мая запраўды ёсьць піта.
56 І хто е́сьць це́ла Мае́ і п’е кроў Маю, ува Мне́ ёсьць і Я ў ім.
57 Як паслаў Мяне́ жывы Аце́ц, і Я жыву Айцом, так і хто е́сьць Мяне́, жыць будзе Мною.
58 Гэта ж і ёсьць хле́б, што з не́ба зыйшоў. Ня так, як бацькі вашыя е́лі манну і паўміралі: хто е́сьць хле́б гэты, жыць будзе ве́чна.
59 Гэтае казаў Ён у школе, навучаючы ў Капэрнауме.
60 Многія з вучняў Яго, чуючы гэтае, казалі: жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго?
61 Ісус жа, ве́даючы ў Сабе́, што вучні Яго гудзяць аб гэтым, сказаў ім: ці гэтае вас спакушае?
62 А як угле́дзіце Сына Чалаве́чага, узыходзячы туды, дзе́ быў ране́й?
63 Дух жывіць, це́ла ж нічога ня вартае; словы, якія вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё;
64 але ёсьць некато́рыя сярод вас, што ня ве́руюць. Бо Ісус напе́рад ве́даў, што ёсьць няве́руючыя, і хто здрадзіць Яго.
65 І сказаў: дзеля гэтага ж і казаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне́, калі яму ня будзе дадзена Айцом Маім.
66 З таго часу многія з вучняў Яго пайшлі назад і ўжо не хадзілі з Ім.
67 Тады Ісус сказаў дванаццацём: ці ня хочаце і вы адыйсьці?
68 І адказаў Яму Сымон Пётр: Госпадзі! да каго нам ісьці? Ты маеш словы ве́чнага жыцьця;
69 і мы паве́рылі і пазналі, што Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.
70 Ісус адказаў ім: ці ня вас дванаццацёх выбраў Я? Але адзін з вас злы дух.
71 Гэтае гаварыў Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты хаце́ў прадаць Яго, адзін з дванаццацёх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Паводле Іоана Сьвятое Эвангельле, 6 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч. Рукапіс.