1 Угледзьцеся ўважна ў сябе, угледзьцеся, няўстрыманы народ,
2 пакуль не прыйшоў загад, дзень праляціць, як мякіна, пакуль не прыйшоў на вас палымнеючы гнеў Госпада, пакуль не прыйшоў на вас дзень гневу Госпада.
3 Шукайце Госпада, усе пакорныя на зямлі, тыя, што выпаўняюць Ягоныя законы; шукайце справядлівасьці, шукайце пакоры, можа быць, што вы схаваецеся ў дзень гнева Госпада.
4 Бо Газа будзе пакіненая і Аскалён апусьцее, Азот будзе выгнаны ў поўдзень і Эпрон будзе выкаранены.
5 Гора жыхарам узморра, народу Крыцкаму. Слова Госпада супроць Вас, Хананэі, зямля Філістынская. Я зьнішчу цябе і ня будзе ў цябе жыхараў,
6 і будзе ўзморра пастырскай аўчарняй і загародкай для быдла.
7 І дастанецца гэтая краіна астаткам Юдавага дому і будуць пасьвіць там, і ў дамох Аскалёну будуць адпачываць вечарам, бо Гаспод Бог наведае іх і верне палон іх.
8 Чуў я зьняважаньне Мааба і лаянку сыноў Амонавых, як яны зьдзекваліся над Маім народам і ўзьвялічыліся на ягоных межах.
9 Дзеля гэтага жыву Я — гаворыць Гаспод Саваоф, Бог Ізраіля: Мааб будзе, як Садома, і сыны Амона будуць, як Гамора, месцам крапівы, саляной ямай, пустыняй навекі; астаткі майго народу возьмуць іх, як дабычу, і пазасталыя з людзёў маіх атрымаюць іх.
10 Гэта будзе ім за гордасьць, за тое, што яны зьдзекваліся і ўзьвялічываліся над народам Госпада Саваофа.
11 Страшны будзе для іх Гаспод, бо зьнішчыць усіх багоў зямлі і будуць яму кланяцца, кожны са свайго месца — усе выспы народаў.
12 І вы, Этіопцы, будзеце зьнішчаныя маім мячом,
13 бо выцягну руку маю на поўнач і зьнішчу Асура і ператвару Ніневію ў руіну, у месца сухое, як пустыня
14 І будуць стады адпачываць сярод яе і ўсялякія зьвяры: пэлікан і сава будзе начаваць у рэзьбах яе; голас іх будзе чутны з вакон; зьнішчэньне будзе відно на дзьвярных вушакох, бо ня стане на іх абшыцьця з цэдру.
15 Вось чым будзе вясёлы горад, які жыве бясьпечна, гаворачы ў сэрцы сваім: — я горад і няма іншага, апрача мяне. Як ён стаўся руінаю, лагвом для зьвяроў. Кожны, хто будзе праходзіць міма пасьвішча і махне рукою.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга прарока Сафона, 2 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
