Біблія » Пераклады » Пераклад Праваслаўнай Царквы

Да Рымлян 16 Пасланне да Рымлян 16 разьдзел

1 Прадстаўляю вам Фіву, сястру нашу, дыяканісу Царквы Кенхрэйскай,
2 каб вы прынялí яе дзеля Госпада, як належыць святым, і дапамаглі ёй ва ўсякай справе, калі яна будзе мець патрэбу ў вас, бо і яна была памочніцаю многім і мне самому.
3 Віта́йце Прыскілу і Акілу, сурабо́тнікаў маіх у Хрысце Іісусе,
4 якія галовы свае клалі за душу́ маю́, якім не адзін я ўдзячны, але і ўсе Цэрквы з язычнікаў, вітайце і дамашнюю іх Царкву.
5 Вітайце ўзлю́бленага майго Эпенета, які стаў пе́ршынцам Ахаіі для Хрыста.
6 Вітайце Марыям, якая шмат працавала для нас.
7 Вітайце Андранíка і Ю́нію — сваякоў маіх, якія былí вязнямі разам са мною, яны добра вядомы сярод Апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста.
8 Вітайце Амплíя, узлю́бленага майго ў Госпадзе.
9 Вітайце Урва́на, сурабо́тніка нашага ў Хрысце, і Стахíя, узлю́бленага майго.
10 Вітайце Апе́лія, вы́прабаванага ў Хрысце. Вітайце веруючых з дому Арыставу́ла.
11 Вітайце Ірадыёна, сваяка майго. Вітайце дамашніх Наркíса, якія ў Госпадзе.
12 Вітайце Трыфе́ну і Трыфо́су, што працуюць дзеля Госпада. Вітайце Персíду ўзлюбленую, якая шмат працавала дзеля Госпада.
13 Вітайце Руфа, абранага ў Госпадзе, і маці яго і маю́.
14 Вітайце Асінкры́та, Фле́ганта, Е́рма, Патро́ва, Ермíя і іншых з імі братоў.
15 Вітайце Філало́га і Ю́лію, Нірэ́я і сястру яго, і Алімпа́на, і ўсіх з імі святых.
16 Вітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе Цэрквы Хрыстовы.
17 Сцеражы́цеся тых, што разлады і спакусы учыняюць, насуперак вучэнню, якое вы спазналі, і ўхіляйцеся ад іх;
18 бо яны служаць не Госпаду нашаму Іісусу Хрысту, а свайму чэраву, ды красамоўствам і салодкімі словамі падманваюць сэрцы прастадушных.
19 Ваша паслушэнства веры ўсім вядома; таму я радуюся за вас, але жадаю, каб вы былі му́дрымі на дабро і бясхітраснымі на зло.
20 А Бог міру звергне сатану пад ногі вашы неўзабаве. Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста з вамі! Амінь.
21 Вітаюць вас Цімафей, сурабо́тнік мой, і Лукíй, і Іа́сан, і Сасіпа́тр, сваякі мае́.
22 Вітаю вас у Госпадзе і я, Тэ́рцый, які запісаў гэтае пасланне.
23 Вітае вас Га́ій, гасцінны да мяне і да ўсёй Царквы. Вітае вас Эра́ст, гарадскі скарбнік, і брат Ква́рт.
24 Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста з усімі вамі! Амінь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла, 16 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.