Адкрыцьцё 22 разьдзел
Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 1999
І паказаў ён мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крышталь, якая выходзіла з пасаду Бога і Ягняці.
І паказаў мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як быццам крышталь, выцякаючую з трону Бога і Ягняці.
На сярэдзіне вуліцы яго і паабапал ракі — дрэва жыцьця, якое дае плады дванаццаць разоў, даючы на кожны месяц ягоны плод; і лісьце дрэва — дзеля аздараўленьня народаў.
На сярэдзіне вуліцы горада і паабапал ракі было дрэва жыцьця, родзячае дванаццаць пладоў, штомесяц даючы плод свой, і лісьце дрэва — для лячэньня народаў.
І ня будзе ўжо нічога выклятага. І пасад Бога і Ягняці будзе ў ім, і слугі Ягоныя будуць служыць Яму.
І ня будзе ўжо нічога праклятага. І трон Бога і Ягняці ў ім будзе, і слугі Ягоныя Яму служыць будуць,
І яны ўгледзяць аблічча Ягонае, і імя Ягонае — на ілбах іхніх.
і будуць аглядаць аблічча Ягонае, і імя Яго будуць насіць на чолах сваіх.
І ночы ня будзе там, і ня будуць мець патрэбы ў сьветачы і ў сьвятле сонца, бо Госпад Бог асьвятляе іх, і будуць валадарыць на вякі вякоў.
І ночы ўжо ня будзе, і ня трэба будзе ўжо сьвятла лямпы, ані сьвятла сонца, бо Госпад Бог асьвеціць іх, і будуць яны валадарыць на вякі вечныя.
І сказаў мне: «Словы гэтыя верныя і праўдзівыя. І Госпад, Бог сьвятых прарокаў, паслаў анёла Свайго паказаць слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве.
І сказаў мне: "Словы гэтыя верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог духаў прарочых, паслаў свайго анёла, каб паведаміць слугам сваім, што павінна стацца незадоўга.
Вось, прыходжу хутка. Шчасьлівы той, які захоўвае словы прароцтва кнігі гэтае».
Вось, прыходжу скора. Шчасьлівы, хто захоўвае словы прарочыя гэтае кнігі".
І я, Ян, бачыў гэта і чуў. І калі я пачуў і ўбачыў, я ўпаў пакланіцца перад нагамі анёла, які паказваў мне гэта.
І я, Ян, чуў гэта і бачыў. І калі гэта пачуў і ўгледзеў, упаў да ног анёла, каторы мне гэтыя справы выявіў, каб пакланіцца яму.
І ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага], бо я — таварыш твой і братоў тваіх, прарокаў, і тых, якія захоўваюць словы кнігі гэтае. Богу пакланіся».
І ён сказаў мне: "Глядзі, не рабі гэтага! Бо я толькі суслужнік твой і братоў тваіх прарокаў разам з тымі, якія захоўваюць словы гэтай кнігі. Богу пакланіся".
І кажа мне: «Не запячатывай словы прароцтва кнігі гэтае, бо час блізкі.
І сказаў мне: "Не запячатвай прарочых словаў гэтае кнігі, бо час ужо блізкі.
Крыўдзіцель няхай яшчэ робіць крыўду, і брудны няхай яшчэ брудзіцца, і праведны няхай яшчэ чыніць праведнасьць, і сьвяты няхай яшчэ асьвячаецца.
Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто ў нячыстасьці, няхай больш апаганьваецца, і справядлівы няхай яшчэ справядлівее, і сьвяты няхай яшчэ больш усьвячаецца.
І вось, Я прыходжу хутка, і нагарода Мая са Мною, каб аддаць кожнаму [паводле таго], якія будуць справы ягоныя.
Вось, прыходжу хутка, і ўзнагарода Мая разам са Мною, каб аддаць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец, Першы і Апошні.
Я — Альфа і Амега, Першы і Апошні, Пачатак і Канец.
Шчасьлівыя тыя, якія выконваюць прыказаньні Ягоныя, каб была ўлада ў іх на дрэва жыцьця, і каб увайсьці праз брамы ў горад.
Шчасьлівыя, што мыюць вопраткі свае, каб мець уладу над дрэвам жыцьця і ўвайсьці ў горад праз брамы.
А звонку — сабакі і чараўнікі, і распусьнікі, і забойцы, і ідалапаклоньнікі, і ўсе, якія любяць і чыняць падман.
За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распусьнікі, забойцы, ідалахвальцы і ўсе тыя, што любяць хлусіць і хлусяць.
Я, Ісус, паслаў анёла Майго засьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я — корань і род Давіда, зорка сьветлая і ранішняя».
Я, Езус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сьведчаньне ў цэрквах. Я — корань і род Давідаў, ясьнеючая ранішняя зорка".
І Дух, і нявеста кажуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І той, хто смагне, няхай прыходзіць, і той, хто хоча, няхай бярэ ваду жыцьця дарма.
І Дух, і нявеста клічуць: "Прыйдзі!" І хто чуе, няхай паўторыць: "Прыйдзі!" І хто сьмягне, няхай прыйдзе; хто жадае, хай бярэ ваду жыцьця дарма.
Бо я сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтае: калі хто дакладзе [нешта] да гэтага, Бог ускладзе на яго плягі, напісаныя ў кнізе гэтай;
Вось сьведчу кожнаму, хто слухае прарочыя словы гэтае кнігі: Калі хто да іх дадасьць нешта, таго Бог пакарае адной з тых плягаў, што запісаны ў гэтай кнізе,
і калі хто забярэ нешта ад словаў кнігі прароцтва гэтага, Бог забярэ ў яго частку ягоную з кнігі жыцьця, і з гораду сьвятога, і з таго, што напісанае ў кнізе гэтай.
і калі хто адыме ад словаў прарочых гэтай кнігі, таму Бог адыме долю ягоную з дрэва жыцьця і з гораду сьвятога, і з таго, што ў гэтай кнізе напісана.
Той, Які засьведчыў гэта, кажа: «Так, прыходжу хутка!» Амэн. Так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе!
Той, хто гэта сьведчыць, кажа: "Так, прыйду неўзабаве!" "Амэн. Прыйдзі, Госпадзе Езусе!"
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.
Ласка Госпада Езуса з усімі вамі.