Псалтыр 101 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Міцкевіча (Прускага)

 
 

Псальм Давіда. Пра міласэрнасьць і суд буду сьпяваць; Цябе, ГОСПАДЗЕ, буду выслаўляць.
 

Буду разважаць пра шлях беззаганны. Калі ж Ты прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго пасярод дому майго.
 

Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне.
 

Сэрца падступнае далёка ад мяне, зла не хачу я і ведаць.
 

Таго, хто ачарняючы, ачарняе таемна бліжняга свайго, я вынішчу; вочы пыхлівыя і сэрца надзьмутае ня буду зносіць.
 

Вочы мае на верных зямлі, каб жылі пры мне. Той, хто ходзіць па шляху беззаганнасьці, будзе служыць мне.
 

Ня будзе ў доме маім жыць той, хто здраду кнуе; той, хто гаворыць хлусьліва, ня будзе стаяць перад вачыма маімі.
 

Раніцаю буду вынішчаць усіх бязбожнікаў зямлі, каб у горадзе ГОСПАДА зьнішчыць усіх злачынцаў.