1 летапісаў 9 разьдзел
Першая кніга летапісаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 1999
Так былі пералічаны ўсе ізраэльцы, і колькасць іх была запісана ў Кнізе цароў Ізраэля і Юды. І былі пераселены ў Бабілон дзеля злачынства свайго.
Тыя, хто былі першымі жыхарамі, што жылі ў сваіх сялібах ды ў сваіх гарадах, гэта ізраэльцы, і святары, і левіты ды нявольнікі святыні.
У Ерузаліме жылі нашчадкі Юды, і нашчадкі Бэньяміна, таксама нашчадкі Эфраіма і Манасы.
Утай, сын Аміюда, сына Амры, сына Імры, сына Бані: з сыноў Пэрэса — сына Юды;
і з сіланітаў: першародны — Асая, ды яго сыны;
з сыноў жа Зары: Егуэль і браты яго, лікам шэсцьсот дзевяноста.
Потым з сыноў Бэньяміна: Салу, сын Масалы, сына Адовіі, сына Асаны
і Ёвана, сын Ерахама, і Эла, сын Озі, сына Махоры, і Масала, сын Сафаціі, сына Рагуэля, сына Эбаніі
ды браты іх па іх радаводах — дзевяцьсот пяцьдзесят шэсць; усе яны былі кіраўнікамі родаў паводле сваіх пакаленняў.
А са святароў: Ядая, Ёярыб і Яхін,
таксама Азарыя, сын Хэлькіі, сына Масалы, сына Садока, сына Мэраёта, сына Ахітуба — кіраўнік дома Божага.
Затым Адая, сын Ерахама, сына Пасура, сына Мэльхіі, ды Маасай, сын Адзіэля, сына Езры, сына Масалы, сына Масаламота, сына Эмэра,
таксама браты іх, кіраўнікі па родах сваіх — тысяча семсот шэсцьдзесят, найдужэйшыя па сіле для выканання службы ў доме Божым.
З левітаў жа: Сямэй, сын Гасуба, сын Эзрыкі, сына Гасабіі з сыноў Мэрары;
таксама Бакбакар, Гарэс, і Галал, і Матанія, сын Міхі, сына Зэхры, сына Асафа,
і Абдзія, сын Сямэі, сына Галала, сына Ідытуна; дый Барахія, сын Асы, сына Эльканы, які пражываў на панадворку нэтафатытаў.
А прыдзверныя: Сэлум, і Акуб, і Тэльмон, і Ахіман; дый брат іх Сэлум — кіраўнік,
і ён аж дагэтуль знаходзіцца ва ўсходняй браме цара. Гэта былі прыдзверныя ў лагерах левітаў.
А Сэлум, сын Корэ, сына Абіясафа, сына Корэ з братамі сваімі з дому бацькі свайго; гэтыя карыты служылі вартаўнікамі ля парога палаткі; а бацькі іх пільнавалі ўваход у лагер Госпадаў.
А Пінхас, сын Элеязэра, быў даўней іх кіраўніком — хай будзе Госпад з ім! —
Захарыя, сын Масаламіі, быў прыдзверным ля ўваходу ў палатку сустрэчы.
Усіх, выбраных на прыдзверных пры брамах, было дзвесце дванаццаць, і былі яны занесены ў спіскі па сваіх сялібах, што ўстанавіў Давід і Самуэль, прадбачваючы вечную павіннасць,
так для іх саміх, як і для сыноў іх на варту пры брамах дома Госпада і для дома палаткі.
Па чатырох баках былі прыдзверныя: гэта значыць на ўсходзе і захадзе, на поўначы і на поўдні.
Браты ж іх пражывалі ў сваіх сялібах і прыходзілі час ад часу, каб быць з імі, праз сем дзён.
Гэтыя бо чатыры кіраўнікі прыдзверных мелі вечны абавязак. Гэта значыць, што гэтыя левіты былі адказныя за пакоі і скарбы дома Госпадава.
Таксама яны начавалі каля святыні Госпадавай у час варты сваёй, так што нараніцы самі адкрывалі брамы.
Некаторыя з іх былі пастаўлены над посудам службы, па ліку бо ўношваўся посуд і выносіўся;
некаторыя з іх, якім былі даручаны прыналежнасці, што ўжываліся пры службе Божай, адказвалі за муку, і віно, і алей, і фіміам, і бальзамы.
А некаторыя сыны святароў выраблялі алейкі з бальзамаў:
і Матація, з левітаў, першародны Сэлума Карыта, меў абавязкам увесь час сачыць за тым, што смажыцца на патэльні.
Затым з сыноў Кагата, з іх братоў, некаторыя мелі абавязкам сачыць за хлябамі пакладнымі, каб заўсёды, на кожную суботу, пяклі свежы хлеб.
Гэта спевакі, кіраўнікі па родах левітаў, якія заставаліся ў пакоях, вольных ад іншых заняткаў, так што днём і ноччу ўвесь час выконвалі сваю службу.
Гэта былі кіраўнікі — галовы родаў левітаў па іх пакаленнях, паводле іх радаводаў; і пражывалі яны ў Ерузаліме.
А ў Габаоне жылі бацька Габаона Егіэль, і імя жонкі яго было Мааха.
Сынам яго першародным быў Абдон, і Сур, і Кіс, і Баал, і Нэр, і Надаб,
таксама Гэдор, і Ахія, і Захарыя, і Мацэлот.
Затым Мацэлот быў бацькам Самаа; яны жылі ў мясцовасці братоў сваіх у Ерузаліме са сваімі братамі.
А Нэр быў бацькам Кіса, а Кіс — бацькам Саўла. А Саўл быў бацькам Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала.
Сынам жа Ёнатана быў Мэрыбаал, і Мэрыбаал быў бацькам Міхі.
Затым сынамі Міхі былі: Пітон, і Мэлех, і Тараа, і Ахаз.
Ахаз жа быў бацькам Яры, а Яра быў бацькам Алмата, і Азмавэта, і Замбры; Замбры ж меў сына Мосу.
Моса ж меў сына Банаа, а яго сын Рафая быў бацькам Эласы, а ён меў сына Асэля.
Затым Асэль меў шэсць сыноў на імёны: Эзрыка, яго першародны, Ізмаэль, Сарыя, Азарыя, Абдзія, Ханан; гэта сыны Асэля.