Мацьвея 28 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

А позна пасля суботы, на досвітку першага дня ад суботы прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.
 
А позна па субоце, на досвітку першага дня ад суботы прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.

І вось, страшна затрэслася зямля; бо Анёл Госпадаў сышоў з неба, і, падышоўшы, адваліў камень ад дзвярэй, і сядзеў на ім.
 
І вось страшна затрэслася зямля; бо Анёл Гасподні сышоў з неба, і, падышоўшы, адваліў камень, і сядзеў на ім.

А выгляд яго быў — як маланка, і адзенне яго — як снег белае.
 
А выгляд яго быў як маланка, і адзенне яго — як снег белае.

Ад страху перад ім затрымцелі вартаўнікі і сталі, як мёртвыя.
 
Ад страху перад ім затрымцелі вартаўнікі і сталі як мёртвыя.

А Анёл, адказваючы, сказаў жанчынам: «Не бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса, Які быў укрыжаваны.
 
А Анёл, адказваючы, сказаў жанчынам: «Не бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса, Які быў укрыжаваны.

Няма Яго тут, бо Ён уваскрос, як сказаў. Ідзіце і паглядзіце на месца, дзе Госпад быў пакладзены.
 
Няма Яго тут, бо Ён уваскрос, як  сказаў. Ідзіце і паглядзіце на месца, дзе Ён быў пакладзены.

Ды хутчэй ідзіце, скажыце вучням Яго: “Ён уваскрос з мёртвых і, вось, раней вас ідзе ў Галілею; там Яго ўбачыце”. Вось, я сказаў вам».
 
Ды хутчэй ідзіце, скажыце вучням Яго: Ён уваскрос з мёртвых і вось раней вас ідзе ў Галілею; там Яго ўбачыце. Вось я сказаў вам».

І, выйшаўшы хутка з магілы, са страхам і вялікаю радасцю пабеглі яны, каб паведаміць вучням Яго.
 
І, выйшаўшы хутка з магілы, са страхам і вялікаю радасцю пабеглі яны, каб паведаміць вучням Яго.

І калі яны ішлі апавясціць вучняў Яго, вось, Ісус сустрэў іх, кажучы: «Радуйцеся!» Яны ж падышлі, і ўпалі да ног Яго, і пакланіліся Яму.
 
І вось Ісус сустрэў іх, кажучы: «Прывітаныя будзьце!» Яны ж падышлі і ўпалі да ног Яго і пакланіліся Яму.

Тады гаворыць ім Ісус: «Не бойцеся. Ідзіце, абвясціце братам Маім, каб пайшлі ў Галілею, і там Мяне ўбачаць».
 
Тады гаворыць ім Ісус: «Не бойцеся. Ідзіце, абвясціце братам Маім, каб пайшлі ў Галілею, і там Мяне ўбачаць».

А калі яны адышлі, вось, некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі ў горад і паведамілі першасвятарам пра ўсё, што здарылася.
 
А калі яны адышлі, вось, некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі ў горад і паведамілі першасвятарам пра ўсё, што здарылася.

Тыя ж сабраліся са старэйшынамі і, учыніўшы раду, далі жаўнерам даволі грошай,
 
Тыя ж сабраліся са старшынямі і, учыніўшы раду, далі жаўнерам многа грошай,

кажучы: «Паведамляйце: “Вучні Яго прыйшлі ноччу і выкралі Яго, пакуль мы спалі”.
 
кажучы: «Паведамляйце: вучні Яго прыйшлі ноччу і выкралі Яго, пакуль мы спалі.

А калі пра гэта дачуецца правіцель, мы яго пераканаем і пазбавім вас пакарання».
 
А калі пра гэта дачуецца намеснік, мы яго пераканаем і пазбавім вас пакарання».

Яны тады, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае сярод юдэяў аж да сённяшняга дня.
 
Яны тады, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае сярод Юдэяў аж да сённяшняга дня.

А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды ім загадаў Ісус.
 
А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды ім загадаў Ісус.

І, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; а некаторыя сумняваліся.
 
І, убачыўшы Яго, пакланіліся; а некаторыя сумняваліся.

Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.
 
Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.

Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца, і Сына, і Святога Духа,
 
Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца, і Сына, і Святога Духа,

навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.
 
навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння века».