1 да Цімафея 1 разьдзел

Першае пасланьне да Цімафея
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Паўла, Апостал Ісуса Хрыста, па загадзе Бога, Збаўцы нашага, і Госпада Ісуса Хрыста, нашай надзеі,
 
Паўла, апостал Ісуса Хрыста, па загаду Бога, Збаўцы нашага, і Ісуса Хрыста, нашай надзеі,

Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца нашага і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
 
Цімафею, улюбёнаму сыну ў веры: ласка, міласэрнасць, супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.

Я, ідучы ў Мацэдонію, прасіў цябе застацца ў Эфесе, каб загадаў некаторым не вучыць іншаму,
 
Я, ідучы ў Мацэдонію, прасіў цябе застацца ў Эфесе, каб загадаў некаторым не крывіць навукі,

а таксама не займацца байкамі і радаводамі бясконца, якія выклікаюць больш спрэчак, чым настаўлення Божага ў веры.
 
а таксама не займацца байкамі і радаводамі бясконца, якія выклікаюць больш спрэчак, чым настаўлення Божага, якое ў веры.

Мэтай жа прыказання ёсць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумлення, і няўяўнай веры,
 
Мэтай жа загаду ёсць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумлення, і няўяўнай веры,

адвярнуўшыся ад чаго, некаторыя звярнуліся да пустаслоўя,
 
адвярнуўшыся ад чаго, некаторыя звярнуліся да пустаслоўя,

хочучы быць настаўнікамі закону, хоць не разумеюць, што гавораць і што сцвярджаюць.
 
хочучы быць настаўнікамі закону, хоць не разумеюць, што гавораць і што сцвярджаюць.

Ведаем, што закон добры, калі ім хто законна карыстаецца,
 
Ведаем, што закон добры, калі ім хто законна карыстаецца,

ведаючы, што закон устаноўлены не для справядлівага, але для несправядлівых і непаслухмяных, бязбожных і грэшнікаў, разбэшчаных і паганых, бацьказабойцаў і мацізабойцаў, чалавеказабойцаў,
 
ведаючы, што закон устаноўлены не для справядлівых, але для несправядлівых і непаслухмяных, бязбожных і грэшнікаў, разбэшчаных і паганых, бацьказабойцаў і мацізабойцаў, чалавеказабойцаў,

для распуснікаў, мужаложнікаў, людакрадаў, брахуноў, крывапрысяжнікаў і супраць усяго іншага, што пярэчыць здаровай навуцы,
 
для распуснікаў, мужаложнікаў, людакрадаў, брахуноў, крывапрысяжнікаў і для ўсяго іншага, што пярэчыць здаровай навуцы,

паводле Евангелля славы дабраславёнага Бога, якое мне даручана.
 
паводле Евангелля славы бласлаўлёнага Бога, якое мне даручана.

Дзякую Таму, Хто мяне ўзмацняе, Хрысту Ісусу, Госпаду нашаму, бо Ён палічыў мяне верным, ставячы на служэнне,
 
Дзякую Таму, Хто мяне ўзмацняе, Хрысту Ісусу, Госпаду нашаму, бо Ён палічыў мяне верным, ставячы на служэнне,

мяне, які раней блюзніў, пераследаваў і ачарняў, але памілаваны, бо дзейнічаў па несвядомасці і з нявер’я.
 
мяне, які раней блюзніў, пераследаваў і ачарняў; але атрымаў міласэрнасць, бо дзейнічаў па несвядомасці і з няверства.

Ласка ж Госпада нашага вылілася шчодра з вераю і любоўю, якая ў Ісусе Хрысце.
 
Ласка ж Госпада нашага вылілася шчодра з вераю і любоўю, якая ў Ісусе Хрысце.

Вернае слова і вартае ўсякага прыняцця: Хрыстос Ісус прыйшоў на свет, каб збавіць грэшнікаў, з якіх я — першы,
 
Вернае слова і вартае ўсякага прыняцця: Хрыстос Ісус прыйшоў на свет, каб збавіць грэшнікаў, з якіх я — першы,

але памілаваны дзеля таго, каб ува мне першым выявіў Хрыстос Ісус усю доўгацярплівасць на паказ тым, што павераць Яму на жыццё вечнае.
 
але атрымаў міласэрнасць дзеля таго, каб ува мне першым выявіў Хрыстос Ісус усю доўгацярплівасць на паказ тым, што павераць Яму на жыццё вечнае.

Валадару ж бессмяротнаму вякоў, нябачнаму, адзінаму, мудраму Богу ўшанаванне і слава на векі вечныя. Амін.
 
Валадару ж бессмяротнаму вякоў, нябачнаму, адзінаму Богу ўшанаванне і слава на векі вечныя. Амін.

Гэты загад даю табе, сыне Цімафею, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты вёў разам з імі добрае змаганне,
 
Гэты загад даю табе, сыне Цімафею, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты вёў згодна з імі добрую вайну,

маючы веру і чыстае сумленне, якое страціўшы, некаторыя адступіліся ад веры,
 
маючы веру і чыстае сумленне, якое страціўшы, некаторыя адступіліся ад веры,

з якіх Гіменэй і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не блюзніць.
 
з якіх Гіменэй і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб вучыліся не блюзніць.