1 да Карынфянаў 1 разьдзел

Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Паўла, з волі Божай пакліканы Апостал Ісуса Хрыста, ды брат Састэн
 
Паўла, з волі Божай пакліканы апостал Ісуса Хрыста, ды брат Састэн,

Божай царкве, што ў Карынце, асвечаным у Ісусе Хрысце ды пакліканым святым разам з усімі, што прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў кожным месцы, у іх ды ў нас:
 
Божай царкве, што ў Карынце, асвечаным у Ісусе Хрысце ды пакліканым святым разам з усімі, што прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў кожным месцы, сваім і нашым:

ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
 
ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

Дзякую заўсёды за вас Богу майму, за ласку Божую, дадзенаю вам у Хрысце Ісусе,
 
Дзякую заўсёды за вас Богу майму за ласку Божую, дадзенаю вам у Хрысце Ісусе,

бо ў Ім вы ва ўсім сталіся багатымі, усякім словам і ўсякім веданнем,
 
бо ў Ім вы ва ўсім сталіся багатымі, усякім словам і ўсякім веданнем,

бо сведчанне Хрыстова ўмацавалася ў вас,
 
бо сведчанне Хрыстова ўмацавалася ў вас,

так што не маеце ніякай нястачы ласкі ў чаканні аб’яўлення Госпада нашага Ісуса Хрыста,
 
так што не маеце ніякай нястачы ласкі ў чаканні аб’яўлення Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Які і ўмацуе вас да канца, каб былі без заганы ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.
 
Які і ўмацуе вас да канца, [каб былі] без заганы ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасці з Сынам Яго Ісусам Хрыстом, Госпадам нашым.
 
Верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасці з Сынам Яго Ісусам Хрыстом, Госпадам нашым.

Браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста малю вас, каб усе вы гаварылі адно і каб не было сярод вас падзелаў, каб вы былі дасканалымі, аднаго духа і аднае думкі.
 
Браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста малю вас, каб усе вы гаварылі адно і каб не было сярод вас падзелаў, каб вы былі дасканалымі, аднаго духа і аднае думкі.

Бо тыя, што ў Хлоі, паведамілі мне пра вас, браты мае, што здараюцца між вамі спрэчкі.
 
Бо тыя, што ў Хлоі, паведамілі мне пра вас, браты мае, што здараюцца між вамі спрэчкі.

Я кажу тое, што кожны ў вас кажа: «Я Паўлаў», «Я Апалосаў», «Я Кіфаў», «А я Хрыстоў».
 
Я кажу тое, што кожны ў вас кажа: «Я Паўлавы», «Я Апалосавы», Я Цэфаў», «А я Хрыстовы».

Ці ж Хрыстос падзяліўся? Ці ж Паўла быў за вас укрыжаваны? Ці ў імя Паўлы вы ахрышчаны?
 
Ці ж Хрыстос падзяліўся? Ці ж Паўла быў за вас укрыжаваны? Ці ў імя Паўлы вы ахрышчаны?

Дзякую Богу, што, апрача Крыспа і Гая, я нікога з вас не ахрысціў,
 
Дзякую Богу, што, апрача Крыспа і Гая, я нікога з вас не ахрысціў,

каб ніхто не казаў, што я хрысціў у маё імя.
 
каб ніхто не казаў, што ў імя маё быў ён ахрышчаны.

Праўда, ахрысціў я таксама дом Сцяпана. А больш не ведаю, ці ахрысціў яшчэ каго.
 
Праўда, ахрысціў я таксама дом Сцяпана. А больш не ведаю, ці ахрысціў яшчэ каго.

Бо не паслаў мяне Хрыстос хрысціць, але несці добрую вестку; не ў мудрасці слова, каб не адмяніць крыжа Хрыстова.
 
Бо не паслаў мяне Хрыстос хрысціць, але несці добрую вестку; не ў мудрасці слова, каб не аслабіць важнасці крыжа Хрыстовага.

Бо слова крыжа для тых, што ідуць у пагібель, ёсць вар’яцтва, а тым, што ідуць у збаўленне, — сіла Божая.
 
Бо слова крыжа для тых, што ідуць у пагібель, ёсць вар’яцтва, а тым, што ідуць у збаўленне, — сіла Божая.

Бо напісана: «Загублю мудрасць мудрых і кемлівасць разумных знішчу».
 
Бо напісана: «Загублю мудрасць мудрых, і кемлівасць разумных знішчу».

Дзе мудрэц? Дзе кніжнік? Дзе даследчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасць гэтага свету дурнотай?
 
Дзе мудрэц? Дзе вучоны? Дзе даследчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасць гэтага свету неразумнай?

Калі ж свет мудрасцю не пазнаў Бога ў мудрасці Божай, дык спадабалася Богу праз вар’яцтва прапаведніцтва збавіць веруючых.
 
Калі ж свет мудрасцю не пазнаў Бога ў мудрасці Божай, дык спадабалася Богу праз вар’яцтва прапаведніцтва збавіць веручых.

Бо юдэі дамагаюцца знакаў, і грэкі шукаюць мудрасці;
 
Бо Юдэі дамагаюцца знакаў, і Грэкі шукаюць мудрасці;

а мы прапаведуем Хрыста ўкрыжаванага, Які для юдэяў — згаршэнне, а для паганаў — вар’яцтва,
 
а мы прапаведуем Хрыста ўкрыжаванага, які для Юдэяў — згаршэнне, а для паганаў — вар’яцтва,

для тых жа, што пакліканы, ці з юдэяў, ці з грэкаў, Хрыстос — моц Божая ды мудрасць Божая.
 
для тых жа, што пакліканы, ці з Юдэяў, ці з Грэкаў, Хрыстос — магутнасць Божая ды мудрасць Божая.

Бо тое, што неразумнае ў Бога, мудрэйшае за людзей, а што кволае ў Бога — мацнейшае за людзей.
 
Бо тое, што неразумнае ў Бога, мудрэйшае за людзей, а што кволае ў Бога — мацнейшае за людзей.

Дык вы, браты, паглядзіце на ваша пакліканне, што няшмат з вас мудрых паводле цела, нямнога магутных, няшмат высакародных;
 
Дык вы, браты, паглядзіце на ваша пакліканне, што няшмат з вас мудрых паводле цела, нямнога магутных, няшмат высакародных;

але Бог выбраў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і кволае свету, каб пасароміць магутных,
 
але Бог выбраў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і кволае, каб пасароміць магутных,

і невысакароднае свету, і пагарджанае выбраў Бог, і тое, што нікчэмнае, каб знішчыць тое, што нечым ёсць,
 
і невысакароднае свету, і пагарджанае выбраў Бог — тое, чаго няма, каб знішчыць тое, што ёсць,

каб ніводнае цела не выхвалялася перад Богам.
 
каб ніводнае цела не выхвалялася перад Богам.

Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,
 
Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,

каб было, як напісана: «Хто хваліцца, хай Госпадам хваліцца».
 
каб было, як напісана: «Хто хваліцца, хай Госпадам хваліцца».