3 Яна 1 разьдзел

Трэйцяе пасланьне Яна
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Старэйшы — дарагому Гаю, якога я люблю ў праўдзе.
 
Старэйшы — дарагому Гаю, якога я люблю ў праўдзе.

Улюбёны, малюся, каб ты быў спраўны і здаровы так, як спраўная душа твая.
 
Даражэнькі, малюся, каб ты быў спраўны і здаровы так, як спраўная душа твая.

Вельмі ўзрадаваўся я з прыбыцця братоў, якія засведчылі праўду тваю ды як ты жывеш у праўдзе.
 
Вельмі ўзрадаваўся я з прыбыцця братоў, якія засведчылі праўду тваю ды як ты жывеш у праўдзе.

Для мяне няма большай радасці, як пачуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе.
 
Для мяне няма большай радасці, як пачуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе.

Улюбёны, верна робіш, калі рупішся дзеля братоў і дзеля падарожных,
 
Ты, даражэнькі, па веры робіш, калі рупішся дзеля братоў і дзеля падарожных,

якія аддалі сведчанне тваёй любові перад царквою. Ты добра зробіш, калі выправіш іх у дарогу, як годна перад Богам.
 
якія аддалі сведчанне тваёй любові перад царквою. Ты добра зробіш, калі выправіш іх у дарогу па-божаму.

Бо выправіліся яны ў дарогу ў імя [Яго], не прымаючы нічога ад паганаў.
 
Бо выправіліся яны ў дарогу ў імя [Яго], не прымаючы нічога ад паганаў.

Таму мусім гасцінна прымаць такіх, каб быць саўдзельнікамі праўды.
 
Таму мусім гасцінна прымаць такіх, каб быць саўдзельнікамі праўды.

Я напісаў для царквы, але той, які хоча мець першынство сярод іх, Дыятрэф, не прызнае нас.
 
Я напісаў крыху для царквы, але той, які хоча мець першынства сярод іх, Дыятрэф, не прымае нас.

Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён робіць, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.
 
Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён зрабіў, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.

Улюбёны, не наследуй ліхому, але таму, што добрае. Хто добрае робіць, ёсць ад Бога, а хто робіць благое, той не бачыў Бога.
 
Даражэнькі, не наслядуй  ліхому, але таму, што добрае. Хто добрае робіць, ёсць ад Бога, а хто робіць благое, той не бачыў Бога.

Пра Дэметра ўсе добра сведчаць, і нават сама праўда; і мы таксама сведчым, і ты ведаеш, што сведчанне наша праўдзівае.
 
Пра Дэмэтра ўсе добра сведчаць, і нават сама праўда; і мы таксама сведчым, і ты ведаеш, што сведчанне наша праўдзівае.

Шмат я меў напісаць, але не хачу пісаць табе чарнілам і пяром;
 
Шмат я меў табе напісаць, але не хачу пісаць табе атрамантам  і пяром;

спадзяюся, што хутка цябе ўбачу і тады пагаворым з вуснаў у вусны.
 
спадзяюся, што хутка цябе ўбачу і тады пагаворым з вуснаў у вусны.

Супакой табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай сяброў пайменна. Амін.
 
Супакой табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай сяброў пайменна.