Да Эфэсянаў 1 разьдзел

Пасланьне да Эфэсянаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Паўла, Апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, святым, якія ў Эфесе, і верным у Хрысце Ісусе:
 
Паўла, апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, святым, якія ў Эфесе, і верным у Хрысце Ісусе:

ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.
 
ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,
 
Бласлаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які блаславіў нас у нябёсах усякім блаславенствам духоўным у Хрысце,

Бо выбраў нас у Ім перад заснаваннем свету, каб быць нам святымі і беззаганнымі перад Ім у любові;
 
Які выбраў нас у Ім перад заснаваннем свету, каб мы сталі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові;

Ён прызначыў нас на ўсынаўленне Сабе праз Ісуса Хрыста з ласкавасці волі Сваёй,
 
Ён прызначыў нас на ўсынаўленне Сабе праз Ісуса Хрыста з ласкавасці волі Сваёй,

на хвалу славы ласкі Сваёй, якой абдарыў нас ва Умілаваным,
 
на хвалу славы ласкі Сваёй, якой абдарыў нас ва Умілаваным,

у Якім маем адкупленне праз Кроў Яго, адпушчэнне грахоў паводле багацця ласкі Яго,
 
у Якім маем адкупленне праз кроў Яго, адпушчэнне грахоў паводле багацця ласкі Яго,

якую выліў Ён на нас шчодра ва ўсякай мудрасці і разуменні,
 
якую выліў Ён на нас шчодра ва ўсякай мудрасці і ўмеласці,

каб выявіць нам таямніцу Сваёй волі паводле Свайго ўпадабання, што Ён раней пастанавіў у Ім,
 
каб выявіць нам таямніцу Сваёй волі паводле Свайго ўпадабання, што Ён раней пастанавіў у Ім,

на ўсталяванне паўнаты часоў: аб’яднаць усё, што на небе і на зямлі, пад галавою — Хрыстом.
 
на ўсталяванне паўнаты часоў: аб’яднаць усё, што на небе і на зямлі, пад галавою Хрыстом. У Ім,

У Ім былі пакліканы да ўдзелу і мы, што прызначаны наперад паводле рашэння Таго, Які спраўляе ўсё паводле пастановы волі Сваёй,
 
у Якім былі пакліканы да ўдзелу і мы, што прызначаны паводле Яго рашэння, Таго, Які спраўляе ўсё паводле пастановы волі Сваёй,

каб былі мы на хвалу славы Яго, мы, якія ўжо раней спадзяваліся на Хрыста.
 
каб былі мы на хвалу славы Яго, мы, якія ўжо раней спадзяваліся на Хрыста.

У Ім таксама і вы, якія пачулі слова праўды, Евангелле збаўлення вашага, і ў Яго паверылі, запячатаны Духам Святым абяцання,
 
У Ім таксама і вы, якія пачулі слова праўды, Евангелле збаўлення вашага, і ў Яго паверылі, запячатаны Духам Святым абяцання,

Які ёсць зарука спадчыны нашай для адкуплення ўласнасці і на хвалу Яго славы.
 
Які ёсць зарука спадчыны нашай для адкуплення ўласнасці і на хвалу Яго славы.

Дзеля таго і я, чуючы пра вашу веру ў Госпада Ісуса і пра любоў да ўсіх святых,
 
Дзеля таго і я, чуючы пра вашу веру ў Госпада Ісуса і пра любоў да ўсіх святых,

не спыняюся дзякаваць за вас, памятаючы ў малітвах маіх,
 
не спыняюся дзякаваць за вас, памятаючы ў малітвах маіх,

каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасці і аб’яўлення на пазнанне Яго,
 
каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасці і аб’яўлення на пазнанне Яго,

прасветленыя вочы розуму вашага, каб вы ведалі, якая ёсць надзея Яго паклікання ды якія багацці славы спадчыны Яго для святых,
 
прасветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ведалі, якая ёсць надзея Яго паклікання ды якія багацці славы спадчыны Яго для святых,

і якая бязмерная веліч магутнасці Яго ў нас, веруючых праз дзеянне магутнасці сілы Яго,
 
і якая велічэзная сіла магутнасці Яго у нас, веручых, праз дзеянне магутнасці сілы Яго,

якую выявіў Ён у Хрысце, уваскрэсіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў нябёсах
 
якую выявіў Ён у Хрысце, уваскрасіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў нябёсах

вышэй за ўсякае начальства і ўладу, і сілу, і валадаранне, і над усякім імем, якое называецца не толькі ў гэтым веку, але таксама і ў будучым;
 
вышэй за ўсякае начальства і ўладу, і сілу, і валадаранне, і над усякім імем, якое называецца не толькі ў гэтым веку, але таксама і ў будучым;

і ўсё паклаў пад ногі Яго, і ўчыніў Яго галавой над усёй Царквою,
 
і ўсё паклаў да ног Яго, і ўчыніў Яго галавой над усёй Царквою,

якая ёсць Цела Яго, поўня Таго, Які ўсё ўсім напаўняе.
 
якая ёсць Цела Яго, поўня Таго, Які ўсё ўсім напаўняе.