Да Эфэсянаў 3 разьдзел

Пасланьне да Эфэсянаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Дзеля гэтай справы я, Паўла, — вязень Хрыстоў дзеля вас, паганаў.
 
Дзеля гэтай справы я, Паўла, — вязень Хрыстовы дзеля вас, паганаў.

Хіба чулі вы аб распарадкаванні ласкі Божай, што дадзена мне адносна вас,
 
Хіба чулі вы аб распарадкаванні ласкі Божай, што дадзена мне адносна вас,

што праз аб’яўленне абвешчана мне таямніца, аб чым коратка я ўжо вышэй напісаў.
 
што праз аб’яўленне абвешчана мне таямніца, аб чым коратка я ўжо вышэй напісаў.

Чытаючы тое, можаце зразумець маё разуменне таямніцы Хрыста.
 
Чытаючы тое, можаце зразумець маё разуменне таямніцы Хрыстовай.

Не была яна абвешчана сынам чалавечым у іншых пакаленнях, як цяпер аб’яўлена святым Апосталам Яго і прарокам у Духу,
 
Не была яна абвешчана сынам чалавечым у іншых пакаленнях, як цяпер аб’яўлена святым апосталам Яго і прарокам у Духу,

што пагане маюць быць спадкаемцамі, і членамі аднаго цела, і ўдзельнікамі абяцанняў Яго ў Хрысце Ісусе праз Евангелле,
 
што пагане маюць быць спадкаемцамі, і членамі, і ўдзельнікамі абяцанняў у Хрысце Ісусе праз Евангелле,

паслугачом якога я стаўся паводле дару ласкі Божай, дадзенай мне паводле дзеяння магутнасці Яго.
 
слугой якога я стаўся паводле дару ласкі Божай, дадзенай мне паводле дзеяння магутнасці Яго.

Мне, найменшаму з усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць добрую вестку паганам аб неабсяжным багацці Хрыста
 
Мне, найменшаму з усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць добрую вестку паганам аб неабсяжным багацці Хрыстовым

і выясніць усім, як павінна здзейсніцца домаўладкаванне таямніцы, скрытай ад вякоў у Богу, Які ўсё стварыў праз Ісуса Хрыста,
 
і выясніць усім, як павінна здзейсніцца гэтая таямніца, скрытая ад вякоў у Богу, Які ўсё стварыў,

каб цяпер сталася вядомай начальствам і ўладам нябесным праз Царкву разнастайная мудрасць Бога
 
каб цяпер сталася вядомай начальствам і ўладам нябесным праз Царкву разнастайная мудрасць Божая

паводле адвечнай пастановы, што ўчыніў у Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым,
 
паводле адвечнай пастановы, што ўчыніў Ён у Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым,

у Якім маем адвагу і доступ у надзеі праз веру ў Яго.
 
у Якім маем адвагу і доступ у надзеі праз веру ў Яго.

Таму вось прашу вас, не падайце духам з-за турбот маіх пра вас, якія ёсць слава ваша.
 
Таму вось прашу вас, не падайце духам з-за турботаў маіх пра вас, якія ёсць славай вашай.

Дзеля гэтай справы схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,
 
Дзеля гэтай справы схіляю калені мае перад Айцом,

ад Якога называецца ўсякае айцоўства на небе і на зямлі,
 
ад Якога называецца ўсякае айцоўства на небе і на зямлі,

каб даў вам паводле багацця славы Сваёй умацавацца сілай праз Духа Яго ва ўнутраным чалавеку,
 
каб даў вам паводле багацця славы Сваёй умацавацца сілай праз Духа Яго ва ўнутраным чалавеку,

каб Хрыстос абжыўся праз веру ў сэрцах вашых і каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові,
 
каб Хрыстос абжыўся праз веру ў сэрцах вашых і каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові,

разам з усімі святымі маглі зразумець, якая ёсць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,
 
разам з усімі святымі маглі зразумець, якая ёсць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,

а таксама пазнаць любоў Хрыста, найвышэйшае веданне, каб напоўніліся вы ўсёю поўняй Бога.
 
а таксама пазнаць любоў Хрыстову, найвышэйшае веданне, каб напоўніліся вы ўсёю поўняй Божаю.

А Таму, Які можа многа больш зрабіць, чым усё, што мы просім або разумеем, магутнасцю, якая дзейнічае ў нас,
 
А Таму, Які можа многа больш зрабіць, чым усё, што мы просім або разумеем, магутнасцю, якая дзейнічае ў нас,

Яму хвала ў Царкве і ў Хрысце Ісусе праз усе пакаленні на векі вечныя. Амін.
 
Яму хвала ў Царкве і ў Хрысце Ісусе праз усе пакаленні на векі вечныя. Амін.