1 летапісаў 14 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

Таксама цар Тыра Гірам паслаў веснікаў да Давіда з кедравым дрэвам, і мулярамі, і сталярамі, каб пабудавалі яму дом.
 
І Давід пераканаўся, што Госпад зацвердзіў яго царом Ізраэля і што высока паднялося яго царства дзеля народа яго Ізраэля.
 
Таксама ў Ерузаліме Давід узяў сабе яшчэ жонак ды меў яшчэ сыноў і дачок;
 
і гэта імёны дзяцей, што меў у Ерузаліме: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон,
 
Ебагар, і Элішуа, і Эліпалет,
 
Ебагар, і Элішуа, і Эліпалет,

Нога, а таксама Напэг, і Яфія,
 
Нога, а таксама Напэг, і Яфія,

Элісама, і Бээліяда, і Эліпалет.
 
Элісама, і Бээліяда, і Эліпалет.

А філістынцы, чуючы, што Давід быў пасвячоны на цара над усім Ізраэлем, пайшлі ўсе, каб схапіць яго; калі даведаўся пра гэта Давід, ён пайшоў насустрач ім.
 
Затым філістынцы прыбылі і рассыпаліся па лагчыне Рэфаім.
 
І параіўся Давід з Богам, пытаючыся: «Калі пайду супраць філістынцаў, ці аддасі іх у мае рукі?» І сказаў яму Госпад: «Ідзі, і аддам Я іх у твае рукі».
 
І калі накіраваліся яны ў Баал-Парацым, і пабіў іх там Давід, дый казаў: «Разбіў Бог ворагаў маіх рукою маёй, як разбіваюцца воды». І таму тое месца названа было Баал-Парацымa.
 
І калі накіраваліся яны ў Баал-Парацым, і пабіў іх там Давід, дый казаў: «Разбіў Бог ворагаў маіх рукою маёй, як разбіваюцца воды». І таму тое месца названа было Баал-Парацым (гэта значыць «Госпад прарывае»).

І пакінулі там філістынцы багоў сваіх, якіх Давід загадаў спаліць.
 
У наступны раз філістынцы таксама нахлынулі і рассыпаліся па лагчыне;
 
і зноў Давід раіўся з Богам ды Бог сказаў яму: «Не наступай на іх; абкружы іх з боку дрэў тутавых; і тады нападзеш на іх.
 
І калі пачуеш стукат крокаў у верхавінах дрэў тутавых, тады выступай у бой: бо рушыць Бог перад табой, каб разбіць войска філістынцаў».
 
Давід паступіў так, як Бог яму загадаў, і паразіў войска філістынцаў ад Габаона аж да Газэра.
 
І слава Давіда разышлася па ўсіх краінах, і Госпад нагнаў страх на ўсе народы.