Да Галятаў 5 разьдзел

Пасланьне да Галятаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Дык стойце ў свабодзе, якой вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце зноў пад ярмо няволі.
 
Гэтай свабодай вызваліў нас Хрыстос; дык стойце ў свабодзе, якой вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце зноў пад ярмо няволі.

Вось, я, Паўла, кажу вам, што, калі вы дасцеся абрэзацца, Хрыстос не прынясе вам ніякай карысці.
 
Вось я, Паўла, кажу вам, што, калі вы дасцеся абрэзацца, нічым вам Хрыстос не дапаможа.

Яшчэ сведчу, што кожны чалавек абрэзаны павінен выконваць увесь закон.
 
Яшчэ сведчу, што кожны чалавек абрэзаны павінен выконваць увесь закон.

Вы, што шукаеце ў законе апраўдання, ад Хрыста аддзеленыя і ад ласкі адпалі.
 
Вы, што шукаеце ў законе апраўдання, ад Хрыста аддаляецеся і ад ласкі адпадаеце.

Мы ж духам ад веры маем надзею апраўдання.
 
Мы ж духам ад веры маем надзею апраўдання.

Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць сілы, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.
 
Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць значэння, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.

Вы беглі добра, і хто ж перашкодзіў вам быць паслухмянымі праўдзе?
 
Вы беглі добра, і хто ж перашкодзіў вам быць паслухмянымі праўдзе?

Перакананне гэта не ад Таго, Які вас кліча.
 
Перакананне гэта не ад Таго, Які вас кліча.

Трохі кіслі ўсё цеста квасіць.
 
Трохі кіслі ўсё цеста квасіць.

Я ўпэўнены ў вас у Госпадзе, што інакш гэтага не разумееце; а хто бунтуе вас, той панясе асуджэнне, хто б ён ні быў.
 
Я ўпэўнены ў вас у Госпадзе, што інакш гэтага не разумееце; а хто бунтуе вас, той панясе асуджэнне, хто б ён ні быў.

Калі ж я, браты, і далей прапаведую абразанне, дык чаму я цярплю пераслед? Тады знікла б згаршэнне крыжа.
 
Калі ж я, браты, і далей прапаведую абразанне, дык чаму я цярплю пераслед? Тады знікла б згаршэнне крыжа.

О каб былі адсечаны тыя, якія вас бунтуюць!
 
О каб былі адсечаны тыя, якія вас бунтуюць!

Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу для пажадлівасці цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.
 
Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу [для пажадлівасці] цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.

Бо ўвесь закон адным выразам спаўняецца, вось гэтым: «Любі блізкага свайго, як самога сябе».
 
Бо ўвесь закон адным выразам спаўняецца, вось гэтым: «Любі бліжняга свайго, як самога сябе».

Калі ж адзін аднаго кусаеце і з’ядаеце, глядзіце, каб вы адзін аднаго не загубілі.
 
Калі ж адзін аднаго будзеце кусаць і губіць, глядзіце, каб вы адзін аднаго не загубілі.

Кажу вам: кіруйцеся духам, ды не падпадайце пад пажадлівасць цела.
 
Кажу вам: кіруйцеся духам, ды не падпадайце пад пажадлівасць цела.

Цела бо цягне супраць духа, а дух — супраць цела; яны супрацівяцца адно аднаму, каб не тое, што хочаце, вы рабілі.
 
Цела бо цягне супраць духа, а дух — супраць цела; яны супрацівяцца адно аднаму, каб не тое, што хочаце, вы рабілі.

Калі будзеце кіравацца духам, вы не пад законам.
 
Калі будзеце кіравацца духам, вы не пад законам.

Вядомыя ж учынкі цела, вось яны: чужаложства, распуста, нячыстасць, разбэшчанасць,
 
Вядомыя ж учынкі цела, вось яны: [чужаложства,] распуста, нячыстасць, разбэшчанасць,

балванапаклонства, чараванне, варожасць, сварлівасць, нянавісць, забойствы, гнеў, звадкі, нязгода, герэзіі,
 
балванапаклонства, чараванне, варожасць, сварлівасць, нянавісць, [забойствы,] гнеў, звадкі, нязгода, герэзіі,

забойствы, п’янства, гулянкі і ім падобнае. Аб гэтым я і папярэджваў вас, і папярэджваю, што тыя, якія такое чыняць, Валадарства Божага не атрымаюць.
 
забойствы, п’янства, абжорствы і ім падобнае. Аб гэтым я і папярэджваў вас, і папярэджваю, што тыя, якія такое чыняць, Валадарства Божага не атрымаюць.

Плод жа духа — любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, ласкавасць, дабрыня, вера,
 
Плод жа духа — любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, ласкавасць, дабрыня, вера,

сціпласць, стрыманасць. Супраць такіх няма закону.
 
сціпласць, стрыманасць. Супраць такіх няма закону.

Тыя ж, што належаць Хрысту Ісусу, укрыжавалі цела з заганамі і пажадлівасцямі.
 
Тыя ж, што належаць Хрысту Ісусу, укрыжавалі цела з заганамі і пажадлівасцямі.

Калі жывём Духам, дык Духам і ходзім.
 
Калі жывём Духам, дык Духам і ходзім.

Давайце не імкнуцца да пустой славы, дражнячы адзін аднаго, зайздросцячы адзін аднаму.
 
Давайце не імкнуцца да пустой славы, дражнячы адзін аднаго, зайздросцячы адзін аднаму.