Да Галятаў 2 разьдзел

Пасланьне да Галятаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Потым, праз чатырнаццаць гадоў, я зноў пайшоў з Барнабам у Ерузалім, забраўшы з сабою і Ціта.
 
Потым, праз чатырнаццаць гадоў, я зноў пайшоў з Барнабам у Ерузалім, забраўшы з сабою і Ціта.

Накіраваўся ж я згодна з аб’яўленнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Евангелле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бег або бягу.
 
Накіраваўся ж я згодна з аб’яўленнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Евангелле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бег або бягу.

Але і Ціт, што быў са мной, хоць быў грэк, не быў змушаны да абразання.
 
Але і Ціт, што быў са мной, хоць быў грэк, не быў змушаны да абразання.

А адносна фальшывых братоў, якія падступіліся, каб выпрабаваць свабоду нашу, якую маем у Ісусе Хрысце, каб адправіць нас зноў у няволю,
 
А адносна фальшывых братоў, якія падступіліся, каб выпрабаваць свабоду нашу, якую маем у Ісусе Хрысце, каб адправіць нас зноў у няволю,

ім мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Евангелля захавалася ў вас.
 
ім мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Евангелля захавалася ў вас.

Адносна ж да тых, што выдаюць сябе за некага, якімі б яны ні былі калісьці, для мяне ўсё роўна: Бог не ўзіраецца на важнасць асобы. А тыя, што лічацца за кагосьці, мне не пярэчылі.
 
З тымі ж, што выдаюць сябе за некага, якімі былі калісьці, мяне нішто не вяжа: Бог не ўзіраецца на важнасць асобы. А тыя, што лічацца [за кагосьці], мне не пярэчылі.

Нават наадварот, калі ўбачылі, што мне даручана абвяшчаць Евангелле неабрэзаным, як Пётры абрэзаным, —
 
Нават наадварот, калі ўбачылі, што мне даручана абвяшчаць Евангелле неабрэзаным, як Пётры абрэзаным, —

бо Той, Які дзейнічаў праз Пётру ў Апостальстве між абрэзанымі, дзейнічаў і праз мяне між паганамі, —
 
бо Той, Які дзейнічаў праз Пётру ў апостальстве між абрэзанымі, дзейнічаў і праз мяне між паганамі, —

і калі пазналі, што і мне дадзена гэтая ласка, дык Якуб, Кіфа і Ян, якіх лічылі стаўпамі, падалі мне і Барнабе руку лучнасці, каб мы ішлі да паганаў, а яны да абрэзаных,
 
і калі пазналі, што і мне дадзена гэтая ласка, дык Якуб, Кіфа і Ян, якіх лічылі стаўпамі, падалі мне і Барнабе руку лучнасці, каб мы [ішлі] да паганаў, а яны да абрэзаных,

каб толькі помнілі мы пра бедных, аб чым я і сам рупіўся раней, каб рабіць гэта.
 
каб толькі помнілі мы пра бедных, аб чым я і сам рупіўся раней, каб рабіць гэта.

Калі ж пасля таго Пётра прыбыў у Антыёхію, я выступіў супраць яго, бо ён заслужыў дакор.
 
Калі ж пасля таго Кіфа прыбыў у Антыёхію, я выступіў супраць яго, бо ён гэта заслужыў.

Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, ён еў разам з паганамі, калі ж тыя надышлі, стаў пазбягаць і аддзяляцца, баючыся тых, што былі абрэзанымі.
 
Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, ён еў разам з паганамі, калі ж тыя надышлі, стаў пазбягаць і аддзяляцца, баючыся тых, што былі абрэзанымі.

За гэтай яго крывадушнасцю пайшлі і другія юдэі, так што і Барнаба быў уцягнуты імі ў гэтую крывадушнасць.
 
За гэтай яго крывадушнасцю пайшлі і другія юдэі, так што і Барнаба быў уцягнуты імі ў гэтую няшчырасць.

Калі ж я ўбачыў, што яны не ходзяць проста, не паводле праўды Евангелля, сказаў аб гэтым Пётры ў прысутнасці ўсіх: «Калі ты, будучы юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму змушаеш паганаў жыць па-юдэйску?»
 
Калі ж я ўбачыў, што яны не ходзяць проста, не паводле праўды Евангелля, сказаў аб гэтым Кіфу ў прысутнасці ўсіх: «Калі ты, будучы юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму змушаеш паганаў жыць па-юдэйску?»

Мы па прыродзе юдэі, а не з паганаў грэшнікі,
 
Мы па прыродзе юдэі, а не з паганаў грэшнікі,

ведаючы ж, што чалавек апраўдваецца не праз выкананне закону, а праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Ісуса Хрыста, каб апраўдацца верай у Хрыста, а не выкананнем закону, бо выкананнем закону не апраўдаецца ніводнае цела.
 
ведаючы ж, што чалавек апраўдваецца не праз выкананне закону, а праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Ісуса Хрыста, каб апраўдацца верай Хрыста, а не выкананнем закону, бо выкананнем закону не апраўдаецца ніводнае цела.

Калі ж мы, шукаючы апраўдання ў Хрысце, аказаліся самі грэшнымі, ці ж Хрыстос — паслугач граху? Аніколі.
 
Калі ж мы, шукаючы апраўдання ў Хрысце, аказаліся самі грэшнымі, ці ж Хрыстос — паслугач граху? Аніколі.

Бо калі я адбудоўваю зноў тое, што раней зруйнаваў, то сябе раблю злачынцам.
 
Бо калі я адбудоўваю зноў тое, што раней зруйнаваў, то сябе раблю злачынцам.

Я, вось, праз закон памёр для закону, каб жыць для Бога. Я ўкрыжаваны з Хрыстом:
 
Я вось праз закон памёр для закону, каб жыць для Бога. Я ўкрыжаваны з Хрыстом:

дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву ў веры ў Сына Божага, Які ўзлюбіў мяне і аддаў Самога Сябе за мяне.
 
дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву ў веры ў Сына Божага, Які ўзлюбіў мяне і аддаў на смерць Самога Сябе за мяне.

Не адкідаю ласкі Божай. Калі б праз закон справядлівасць, дык Хрыстос памёр дарма.
 
Не адкідаю ласкі Божай. Калі б праз закон справядлівасць, дык Хрыстос памёр бы дарма.